Перайсці да зместу

Старонка:Вялікі народны паэт (1939).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ён марыць пра той час, калі на месцы турмы народаў будзе свабодны саюз народаў. У паэме «Каўказ» найбольш ярка выказана мысль аб царскай Расіі, як турме народаў, і мара Шэўчэнкі аб братэрстве і свабодзе. Пачынаецца твор вобразам Праметэя, якога ўдзень і ўначы карае арол,

Сэрца разбівае;
Разбівае, ды не не вып'е
Крыві жывой з сэрца,
Ізноў яно ажывае,
Ды ізноў смяецца.

Шмат загінула рускіх салдатаў, шмат загінула горцаў, —

А слез, крыві? Усіх напаіць
Тут імператараў-бы стала,
З дзяцьмі і ўнукамі ўтапіць
У ўдовіх слёзах...

Але паэт верыць, што прачнецца праўда на зямлі і абнімуцца народы. Гэта мара Шэўчэнкі збылася, усе народы нашай радзімы сышліся ў дружную совецкую сям'ю. Гэтыя матывы барацьбы за свабоду, мары Шэўчэнкі аб братэрстве народаў блізкі нам. Вельмі ярка і моцна гучыць яго «Заповіт»:

Як памру, дык пахавайце
Мяне на кургане,
Сярод стэпу шырокага
На Украіне слаўнай.
. . . . . . . . . . .
Пахавайце, ды ўставайце,
Ланцугі парвіце,
І варожай зноў крывёю
Волю акрапіце!
І мяне ў сям'і вялікай,
У сям'і вольнай, новай,
Памянуць вы не забудзьце
Нязлым, ціхім словам!

Адзначаючы юбілей вялікага народнага паэта, народы Совецкага Саюза тым самым выконваюць «Заповіт» Шэўчэнкі, успамінаюць яго ў новай, вольнай сям'і народаў Совецкага Саюза «нязлым, ціхім словам».

IV

Мара аб волі, аб свабодзе пераплятаецца ў Шэўчэнкі з гарачым заклікам да барацьбы супроць прыгнятальнікаў. Колькі злобы, колькі нянавісці і агіды ўліў паэт у свае вершы, якія громяць паноў і іншых прыгнятальнікаў. Усе яны, пачынаючы з нябеснага і зямнога цара, варты пагарды і самай бязлітаснай кары. Дзе-ж бог усемагутны і справядлівы, калі навокал столькі зла, гора і пакут чалавечых. Куды-ж глядзела «усебачачае вока», калі святых пакутнікаў за праўду гналі ў Сібір? —піша Шэўчэнка,

А ты, усевідзячае вока!
Ці ты заўважыла звысоку,
Як сотнямі ў кайданах гналі