Перайсці да зместу

Старонка:Вялікі народны паэт (1939).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

То не трупы, то не суду
Просіць ад пакуты;
Не, жывыя гэта людзі,
У кайданы закуты,
З нораў золата выносяць,
Каб горла, як скрутам,
Ненасытнаму заткнуць!..
Катаржане гэта!
А за вошта? Хіба знае
Усемагутны... Дзе там!

І праз шмат год Шэўчэнка зноў вяртаецца да гэтай-жа тэмы, зноў пагражае вывесці на свет пакутнікаў.

А ты ўсевідзячае вока!
Ці ты заўважыла звысоку
Як сотнямі ў кайданах гналі
У Сібір нявольнікаў святых,
Як мардавалі, распівалі
вешалі?! А ты не знала?
І ты ўзіралася на ніх
І не аслепла?! Вока, вока!
Не дужа бачыш ты глыбока!
Ты спіш у кіеце, а цары!...
Ды чорт іх, тых цароў паганых!
Няхай здаюцца ім кайданы,
А я памчуся на Сібір
Аж за Байкал. Загляну ў горы
А вярцепы цемныя, у норы
Без дна глыбокія, у вас,
Барацьбіты святое волі
Ад цемры, чаду і няволі
Царам, людзям я на паказ,
На свет вас выведу нядоляй
Радамі доўгімі ў кайданах..

Нават зварот Шэўчэнкі да мінулага, да гісторыі носіць такі-ж характар, як у дзекабрыстаў. Шэўчэнка, як і Рылееў, гаворыць аб свабодзе Украіны, аб яе барацьбе з палякамі за сваю незалежнасць. У паэме «Гайдамакі» Шэўчэнка выкарыстоўвае гістарычны сюжэт у тым-жа духу, як Рылееў выкарыстоўваў у сваіх думах факты з гісторыі Украіны і Расіі для раскрыцця адной асноўнай мыслі-барацьбы за свабоду. Было-б няправільным шукаць гістарычнай праўды ў «Гайдамаках» і на гэтай аснове судзіць паэта. Але будзе зусім правільна, калі мы ўбачым у паэме адлюстраванне бунтарскага духу Шэўчэнкі, звернутага ў мінулае, каб выказаць свой пратэст супроць гнуснага гнёту сучаснасці, свае думы аб неабходнасці жорсткай расправы з прыгнятальнікамі. Паэма «Гайдамакі» ёсць заклік да паўстання, да барацьбы супроць усякага прыгнечання, заклік да свабоды, да волі.

Пазней, калі Шэўчэнка стаў рэалістам, ён пачынае расцэньваць Сібір, гістарычных дзеячоў з пункту погляду гістарычнага лёсу Украіны. Яму зразумела ісціна, што царская Расія-турма народаў, і ён марыць пра той час, калі Украіна паўстане супроць сваіх прыгнятальнікаў.

Праўда скрозь засвеціць,
І памоляцца на волі
Нявольнікаў дзеці.