Перайсці да зместу

Старонка:Вялікі народны паэт (1939).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Так на парозе росквіту і славы абарвалася жыццё выдатнага чалавека. Мы адрозніваем у жыцці Шэўчэнкі чатыры перыяды:

1) Да вызвалення ад прыгоннай залежнасці (1814—1838 г.).
2) Шэўчэнка на волі —-росквіт творчасці (1838-1847 г.).
3) Ссылка (1847-1857 г.).
4) Шэўчэнка на волі — другі росквіт творчасці (1857—1861 г.).

Кожны іх мае свае асаблівасці, але асноўныя рысы творчасці Тарас Грыгоравіч захоўвае ўсюды. Яго жыццё-не звычайная з'ява, Яно правобраз жыцця многіх, і многіх выдатных людзей зямлі рускай, яно-правобраз радзімы Шэўчэнкі. Не выпадкова ён пісаў: «Мой уласны лёс, прадстаўлены ў сапраўдным святле, змог-бы навесці не толькі просталюдзіна, але і тых, у каго просталюдзін знаходзіцца ў поўнай залежнасці, на разважанні глыбокія і карысныя для абодвух бакоў. Вось чаму я адважваюся выявіць перад усім светам некалькі сумных фактаў майго існавання. Я жадаў-бы выказаць іх у такой паўнаце, у якой нябожчык С. Т. Аксакаў прадстаБіў свае дзіцячыя і юнацкія годы, тым больш, што гісторыя майго жыцця складае частку гісторыі маёй радзімы».

Усё гэта так, і нам зразумела пачуцце паэта, ад якога ў яго сціскаецца сэрца i касцянее рука, калі яму трэба расказваць аб сабе, аб сваім жыцці.

Аддадзім-жа належнае вялікаму барацьбіту за свабоду, гарачаму патрыёту, вялікаму рэволюцыйнаму Дэмакрату, народнаму паэту, які выказаў лепшыя і заветныя думы не толькі свайго народа, але ўсіх прыгнечаных народаў свайго часу. Аддамо належнае і ў нашай новай, вялікай сям'і народаў Совецкага Саюза не запамятаем памянуць Тараса Грыгоравіча Шэўчэнку

"Нязлым, ціхім словам!"

III

І дзень ідзе, і ноч ідзе...
І галаву схапіўшы ў рукі,
Здзіўляешся, чаму не йдзе
Апостал праўды і навукі?!

Замучаны прыгонніцка-бюракратычным рэжымам Т. Г. Шэўчэнка ўсё сваё жыццё горача марыў аб волі, аб свабодзе.

Спачатку гэта была мара, яшчэ не ясная, неакрэсленая, адно гарачае імкненне да свабоды. Потым яна запаўняецца пэўным зместам рэволюцыйна-дэмакратычнага характару. У такім плане павінны быць зразуметы і раннія матывы творчасці паэта, т. зв. рамантычныя. Рамантыка Шэўчэнкі-рэволюцыйная і ў гэтых адносінах ён блізкі да рамантыкі дзекабрыстаў. Не выпадкова паэт успамінае сваіх братоў у камедыі «Сон». Дух паэта наведвае далёкую Сібір, дзе пакутуюць зняволеныя.

Заварушылася пустыня...
Як-бы там з цеснай дамавіны
На той астатні страшны суд
За праўдай мерцвякі ўстаюць.