Перайсці да зместу

Старонка:Вялікі народны паэт (1939).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

месяцы выехаў з Ніжняга-Ноўгарада ў Маскву. Тут Шэўчэнка пазнаёміўся з многімі прадстаўнікамі літаратурнага свету (Пагодзіным, Шевыровым, Хамяковым, дзекабрыстам Валконскім і г. д.). Хутка Т. Г. Шэўчэнка паехаў у Пецербург і тут ізноў сустрэчы са старымі сябрамі і новыя знаёмствы (з Шчэрбіною, бр. Курачкінымі, бр. Жемчужнікавымі, Кавеліным, Тургеневым і інш.).

У гэты час Шэўчэнка многа працуе як мастак...

«Як той щирий віл запрігся я у работу, сплю на ецюдах: с натурнога класса і не вихожу—так ніколі!» -піша ён М. С. Шчэпкіну ў 1858 г. У сувязі з тым, што Совет Акадэміі, разглядзеўшы гравюры Шэўчэнка, прызнаў яго прызначаным у акадэмікі і даў яму праграму на годнасць акадэміка «па гравіраванню медзі», Тарас Грыгоравіч просіць дазволу на паездку яго на Украіну. Дазвол яму быў дадзены і ў канцы мая 1859 г. ён адправіўся на радзіму. Але за ім сачылі і дастаткова было нязначнага выпадку, каб ізноў арыштаваць. Не паспеў ён агледзіцца ў родным краю, як 13 ліпеня 1859 г. быў арыштаваны і адпраўлен спачатку ў Чэркасы, а потым у Кіеў. Вызвалены тут Тарас Грыгоравіч жыве пад наглядам паліцыі і ў жніўні ад'язджае ў Пецербург. Тут Шэўчэнка пазнаёміўся з Чарнышэўскім і яго аднадумцамі. За гэтыя годы Шэўчэнка напісаў рад твораў: («Доля», «Муза», «Слава», «Сон»,... «Я не нездужаю півроку», «Ой по горі ромен цвіте», «Ой маю, маю нята», «Посажу коло хатини» і інш.). Але росквіт яго творчасці адносіцца да 1860 г. У гэтым годзе ён даў: «Молитви» (Царям, всесвитним шинкарям, Парів кровавих шинкарив), пераклаў «Плач Яраслаўны», напісаў «Гімн чарничий», «Світе ясний! Світе тихий», «Лікер'і», «Н. Я. Макарову», «Саул», «Мінулі літа молоді», «Хоча лежачаю й не б'ють», «І тут, i всюди-скріз погано!», «О люди, люди небаракі», «Якось-то йду я ў ночі» і шмат інш. У гэтым жа годзе Шэўчэнка быў зацверджан у годнасці акадэміка-гравёра. Перад ім была шырокая дарога, слава народнага паэта і вялікая папулярнасць сярод рускіх і украінскіх чытачоў. Але цяжкае жыццё дало сябе знаць, у студзені 1861 г. Тарас Грыгоравіч адчуваў сябе дрэнна - «Так мені пагано, що я ледве перо в руках держу». 14-25 лютага ён напісаў свой апошні верш («Чи не покинуть нам, небого»), а 26-га лютага памер.

Кончилось время его несчастливое, —
Все, что он с юности ранней не видывал,
Милое сердцу его улыбалося:
Тут ему бог позавидовал
Жизнь оборвалася.

Сапраўды быў правы Н. А. Некрасаў, напісаўшы гэтыя вершы на смерць Тараса Грыгоравіча Шэўчэнкі.

Цела Т. Г. Шэўчэнкі пахавалі на Чарнечай Гары ў Каневе, якраз там «на Украіні мілій»...

Каб безкрайнія разлогі,
І Дняпро, і кручы
Было відна, было чутна,
Як грыміць грымучы!