Перайсці да зместу

Старонка:Вялікі народны паэт (1939).pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і ў 1844 г. ён вяртаецца ў Пецербург. Мастацкая і паэтычная дзейнасць Шэўчэнкі пашыраецца, ён знаёміцца ў гэтыя годы са многімі цікавымі для яго людзьмі (з Кулішом, Рэпіным, Шчэпкіным, Бадзянскім і інш.), задумвае выдаваць «Живописную Украину». - «Заходився оце вернувшися в Пицер, гравировать і іздавать в картинах остаткі нашої Украіні. На тым тижні выйде 6 картин⟫-выдае свае творы, піша рад новых («Сон», «Чаго мені нудно?», «Гоголю» і інш.) Шэўчэнка хутка ідзе ўперад. У 1845 г. Шэўчэнка атрымоўвае годнасць свабоднага мастака і пасведчанне на праезд і пражыванне на Украіне, куды ён і ад'язджае ў сакавіку 1845 г. На працягу 45-46 г. да красавіка 1847 г. Шэўчэнка наведвае рад месц на Украіне (Рамны, Пераяслаўль, Міргарад, сяло Мар'інскае, В'юніцы, Палтаву, Кіеў, Аленаўку Борзенскага павета і г. д.), працуе ў якасці члена Археаграфічнай камісіі, уступае ў Кірыла-мефодзіеўскае брацтва, шмат малюе, яшчэ больш піша. Да гэтага часу адносяцца яго творы «Еретик», «Сліпій», «Суботів», «Великий мох», «Наймичка», «Кавказ», «У мертвим і живим», «Холодный яр», «Минають дні, минають ночі», «Три літа», «Як умру, то поховайте», «Відьма» і інш.).

Па даносу студэнта Пятрова ў красавіку месяцы 1847 г. Шэўчэнка быў арыштаваны каля Кіева і адпраўлен у Пецербург. У маі месяцы быў вынесены прыгавор, па якому «мастаку Шэўчэнку, за напісанне абураючых і вельмі дзёрзкіх вершаў, як адаронага моцным складам цела, прызначыць радавым у Орэнбургскі асобы корпус, з правам выслугі, даручыўшы начальству мець строгае нагляданне, каб ад яго, ні пад якім выглядам не змагло выходзіць абураючых і пасквільных твораў».

Мікалай І дадаў: «Пад стражайшы нагляд з забаронай пісаць і маляваць». 31-га мая 1847 г. Тарас Грыгоравіч Шэўчэнка быў адпраўлен у Орэнбург. Так абарвалася кіпучая творчая дзейнасць Шэўчэнкі, так закончыўся другі перыяд у яго жыцці... Заключным акордам з'яўляюцца яго творы ў турэмнай камеры 3-га аддзялення. Тут былі напісаны: «Ой, адна я, адна», «За байракам байрак», «Мені однаково», «Не кідай матері, казалі», «Чаго ти ходиш могилу», «Ой три шляхи широкіи», «Н. Костомарову», «Садок вишневий коло хати», «Рано в ранці новобранці» і інш. Паэта загналі ў далёкі Орэнбургскі край і прызначылі ў Орскую крэпасць. Пачаліся пакутлівыя гады ссылкі. Гэта трэці перыяд у жыцці Шэўчэнкі. Наколькі пакутлівай была для яго ссылка ды яшчэ з забаронай пісаць і маляваць, можна меркаваць па яго вершах і па пісьмах. Калі ў Пецербурзе яму было цяжка і цягнула на Украіну, дык што-ж казаць аб заключэнні ў Орску?

Я чужы, тут, адзінокі,
І на Украіне
Сірата я, мой галубе,
Як і на чужыне.
Чаго-ж сэрца б'ецца, рвецца?
Я там адзінокі!..
Адзінокі... А Украіна?
А той стэп шырокі?!
Там павее вецер буйны,
Як брат, загавора...