Перайсці да зместу

Старонка:Вялікі народны паэт (1939).pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

які параіў маляваць з натуры. Натуршчыкам у Тараса Грыгоравіча быў дваровы чалавек памешчыка Энгельгардта, Іван Нічыпарэнка. Самому памешчыку так спадабаліся малюнкі Тараса Грыгоравіча, што ён пачаў скарыстоўваць яго для пісання партрэтаў сваіх палюбоўніц.

У 1837 г. праз Сашэнку Тарас Грыгоравіч пазнаёміўся з сакратаром Акадэміі Мастацтваў Грыгаровічам, які стаў хадайнічаць аб вызваленні Шэўчэнкі. Памешчык не хацеў бясплатна Вызваліць свайго прыгоннага і тады В. А. Жукоўскі прасіў мастака Брулава напісаць з яго партрэт, каб, разыграўшы ў прыватнай латарэі, можна было-б выкупіць Шэўчэнку. Партрэт быў напісаны, латарэя наладжана і на выручаныя 2500 рублёў 22-га красавіка 1838 г. была куплена воля Шэўчэнку.

На гэтым мы можам адзначыць першы перыяд жыцця Тараса Грыгоравіча-прыгонны перыяд.

Лёгка зразумець, якія ўражанні мог вынесці Шэўчэнка ў гэты перыяд жыцця. Трэба здзіўляцца таму, як ён не ачарсцвеў.

«Колькі год згубленых! Колькі пачуццяў звянуўшых! І што-ж я купіў у лёса сваімі намаганнямі не загінуць? Бадай ці не адно страшэннае ўразуменне свайго мінулага. Яно жахлівае, яно больш для мяне жахліває, што родныя браты і сястра, аб якіх мне было цяжка ўспамінаць у сваім апавяданні, — да гэтага часу прыгонныя». Так пісаў Шэўчэнка рэдактару «Народного чтения».

Стаўшы вольным, Шэўчэнка пачаў наведваць класы Акадэміі Мастацтваў, стаў адным з любімейшых вучняў-таварышоў Брулава, а ў 1845 г. атрымаў годнасць свабоднага мастака. Ён многа і ўпарта працуе над сабой, многа піша, сумуе па роднай Украіне. У 1840 г. быў надрукаваны «Кабзар» Шэўчэнкі. («Думы мае, думы мае», «Перабендзя», «Таполья», «Да Аснаўяненкі», «Думка», «Іван Падкова», «Тарасава ноч», «Кацярына»).

Ой, вы думы, мае думы,
Цяжынька мне з вамі!
Нашто сталі на паперы
Сумнымі радкамі?
Што вас вецер не развеяў
У степу да астатку? —
Што вас гора не прыспала,
Як свае дзіцятка?

Шэўчэнка выступіў як вялікі мастак і паэт, які хутка расце, раскрывае свой талент. Ужо ў 1841 г. з'яўляюцца «Гайдамакі» — паэма велічэзнай сілы і палкага суму аб свабодзе, аб волі для радзімы - Украіны. Праўда, Белінскі даў адмоўны водзыў аб «Гайдамаках», але ён бясспрэчна няправы. Шэўчэнка піша (у 1842 г.) не толькі па-украінскі, але і па-рускі. («Сляпая», «Гаманея», «Мікіта Гайдай»). У 1843 г. Шэўчэнка наведвае родную Украіну, сустракаецца з роднымі, з прыгоннымі сялянамі сваёй вёскі, гэта дае яму шмат новых уражанняў. Ён малюе і піша рад твораў па-украінскі («разрыта магіла», «Н. Маркевічу», «Нашто чорныя мне бровы?», «Цяжка-важка ў свеце жыці»), па-рускі (п'есу «Назар Стадоля», паэму «Бесталанны»), марыць аб тым, каб вярнуцца ў Акадэмію «бо ей-богу хочется вчиться». Яго жаданне збываецца