супярэчнасць адсутнічае ў нашы дні, гэта ясна і так прыгожа раскрываецца формулай таварыша Сталіна: «Пролетарская па свайму зместу, нацыянальная па форме, - такая та агульна-чалавечая культура, да якой ідзе соцыялізм. Пролетарская культура не адмяняе нацыянальнай культуры, а дае ёй змест. І наадварот, нацыянальная культура не адмяняе пролетарскай культуры, а дае ёй форму».[1]
Так гэта ў нас, у краіне соцыялізма, у СССР. Лепшыя людзі 60-х гадоў XIX стагоддзя маглі гаварыць аб адзінстве сваёй любві да радзімы з любоўю да ўсяго чалавецтва, аб адзінстве, якое было абумоўлена тым, што інтарэсы працоўных, становішча шырокіх народных мас было аднолькава цяжкім, аб адзінстве, якое было абумоўлена барацьбой супроць расійскага самаўладства і прыгонніцтва, аднолькава прыгнятаўшага ўсе народы; аб адзінстве, якое вынікае з страснага жадання дабра ўсім народам Расіі, з жадання «каб усім было добра». Асаблівасцю паэзіі Тараса Шэўчэнкі з'яўляецца яго гуманізм, як форма выяўлення яго сапраўднай любві да чалавека, яго тугі аб волі, аб свабодзе, яго смутку аб людзях-братах, яго шукання лепшага жыцця, яго нянавісці да прыгнятальнікаў усіх відаў і рангаў.
Такім чынам перад намі вялікі народны паэт, рэаліст, які ўскрывае праўду жыцця так, што яна кліча людзей на рэволюцыйную барацьбу, паэт-дэмакрат, які выяўляе думы і спадзяванні шырокіх народных мас, паэт-грамадзянін з глыбокім пачуццём гуманізма, любві да чалавека, да ўсяго чалавечага.
Народнасць, рэволюцыйна-дэмакратычны рэалізм, гуманізм і грамадзянскі пафас з'яўляюцца асноўнымі характэрнымі рысамі паэзіі вялікага народнага паэта Тараса Грыгоравіча Шэўчэнкі.
Ён, значыць, не толькі паэт, але і баец, рэволюцыянер, што вельмі ўдала выказаў Герцэн:
«Ён тым вялікі, — казаў Герцэн, — што ён зусім народны пісьменнік, як наш Кальцоў; але ён мае куды большае значэнне, чым Кальцоў, бо Шэўчэнка быў рэволюцыйны дзеяч і разам з тым з'яўляўся барацьбітом за свабоду»[2].
Вялікі народны паэт Тарас Грыгоравіч Шэўчэнка не мог не быць барацьбітом, не мог не адлюстроўваць думы і спадзяванні народныя, яго мары аб шчаслівым, свабодным жыцці. Яго зброяй было слова, яго паэзія, якая ўвабрала пагэтаму ў сябе ўсю сілу і страсць барацьбы за свабоду шырокіх народных мас, увесь іх гнеў і прагу да разбурэння самадзяржаўна-бюракратычнага ладу, прагу да барацьбы супроць бога, цара і пана, яго паэзія сама стала важнейшым фактарам гэтай барацьбы, зброяй у руках рэволюцыйнай сялянскай дэмакратыі.