жучы, у Шэўчэнкі быў здаровы патрыятызм і нацыяналізм, аб якім можна было-б сказаць словамі яго сучаснікаў. Вось як аб гэтым пісаў Чэрнышэўскі і Дабралюбаў:
«Як усе высокія словы, як любоў, дабрадзейнасць, слава, ісціна, слова «патрыятызм» іншы раз ужываецца на зло неразумеючымі яго людзьмі дзеля абазначэння рэчаў, якія не маюць нічога агульнага з сапраўдным патрыятызмам; пагэтаму, ужываючы свяшчэннае слова «патрыятызм», часта бывае неабходна адзначаць, што іменна мы хочам разумець пад ім.
Найвышэйшы патрыятызм, — страснае, бязмежнае жаданне дабра радзіме»[1].
А Дабралюбаў як-бы працягвае:
«Патрыятызм ёсць не што іншае, як жаданне працаваць на карысць сваёй радзіме і вынікае не ад чаго іншага, як ад жадання тварыць дабро, — наколькі магчыма лепш... Патрыятызм жывы, дзейсны іменна і адрозніваецца тым, што ён выключае ўсякую міжнародную варожасць, і чалавек, адухоўлены такім патрыятызмам, гатоў працаваць для ўсяго чалавецтва»...[2]
Патрыятызм Шэўчэнкі мы павінны разглядаць у такім-жа духу. Ці не такія ж былі погляды Шэўчэнкі на патрыятызм? Мы пераконаны, што гэта іменна так, што Шэўчэнка, рэволюцыйны дэмакрат, не мог мець іншага погляду па гэтаму пытанню. А ў такім выпадку яго любоў да Украіны перарастала ў любоў да ўсяго чалавецтва, у жаданне працаваць дзеля ўсяго чалавецтва. Ён мог бы сказаць аб сабе так, як сказаў аб сабе Шчэдрын: «Я люблю Расію да болю сардэчнага і нават не магу ўявіць сябе дзе-небудзь, акрамя Расіі... Я жадаў бачыць маю айчыну нястолькі слаўнай, колькі шчаслівай, -вось істотны змест маіх мараў на тэму аб велічы Расіі... Які народ можа з большым правам назваць сябе сапраўды слаўным, як не той, які ўсведамляе сябе сапраўды шчаслівым»[3].
Але гэта любоў да Расіі не выклікала ў Шчадрына варожасці да другіх народаў, а наадварот, рабіла яго гатовым працаваць для Усяго чалавецтва. Такімі-б словамі мог выявіць сваю любоў да Украіны і Т. Г. Шэўчэнка. Яго нельга ўявіць без Украіны, так арганічна яго творчасць увайшла ў народнае жыццё і паэзію Украіны. У сяброўскім пасланні «І мёртвым і жывым і ненароджаным землякам маім» ён піша:
Няма на свеце Украіны,
Другога не знайсці Дняпра,
А вы працэся на чужыну,
Шукаць там добрага дабра,
Дабра святога, волі, волі,
Братэрства братняга...
Мы можам зразумець любоў Шчадрына да Расіі і любоў Шэўчэнкі да Украіны, любоў, у якой адсутнічаюць супярэчнасці і варожасць гэтых народаў. Мы не можам гаварыць аб тым, што гэта