былі падставы для братняй салідарнасці, дзеля правільнага разумення нацыянальнай любві і інтэрнацыяналізма. Няма чаго і гаварыць пра гэта пасля Вялікай Кастрычніцкай соцыялістычнай рэволюцыі. Таварыш Сталін яскрава сфармуліраваў гэта ў 1927 годзе ў сваім артыкуле «Міжнародны характар Кастрычніцкай рэволюцыі: («Да пытання аб пролетарскім метадзе развязвання нацыянальнага пытання»): тут ён пісаў: «Раней, «прынята было» думаць, што свет падзелены спакон веку на ніжэйшыя і вышэйшыя расы, на чорных і белых, з якіх першыя няздольны да цывілізацыі і асуджаны быць аб'ектам эксплаатацыі, а другія з'яўляюцца адзінымі носьбітамі цывілізацыі, прызванымі эксплаатаваць першых. Зараз гэту, легенду трэба лічыць разбітай і адкінутай. Адным з важнейшых вынікаў Кастрычніцкай рэволюцыі з'яўляецца той факт, што яна нанесла гэтай легендзе смяротны ўдар.
Раней «прынята было» думаць, што адзіным метадам вызвалення прыгнечаных народаў з'яўляецца метад буржуазнага нацыяналізма, метад адпадзення нацый друг ад друга, метад іх раз'яднання, метад узмацнення нацыянальнай варожасці паміж працоўнымі масамі розных нацый. Зараз гэту легенду трэба лічыць абвергнутай. Адным з галоўнейшых вынікаў Кастрычніцкай рэволюцыі з'яўляецца той факт, што яна нанесла гэтай легендзе смяротны ўдар, паказаўшы на справе магчымасць і мэтазгоднасць пролетарскага інтэрнацыянальнага метада вызвалення прыгнечаных народаў на аснове дабраахвотнасці і інтэрнацыяналізма»[1].
Іменна такая пастаноўка пытання прыводзіць да формулы аб культуры: «Соцыялістычная па свайму зместу і нацыянальная па форме культура, якая мае сваёй мэтай выхаваць масы ў духу інтэрнацыяналізма і ўзмацнення дыктатуры пролетарыята»[2]
Гэта адзіна правільнае дыялектычнае развязванне нацыянальнага пытання, калі прыхільнікі зліяння ў будучым нацыянальных культур у адну агульную (і па форме і па зместу) культуру з адной агульнай мовай, з'яўляюцца разам з тым прыхільнікамі росквіту нацыянальных культур у перыяд дыктатуры пролетарыята».[3] Мы ведаем, што ў 60-я годы XIX ст. пролетарыята ў Расіі, як сілы вызначаючай ход гістарычнага развіцця, яшчэ не было. Але з усяго гэтага зусім не вынікае, што не было глебы для брацкага саюза сялян Расіі і Украіны; яна была, бо прыгоннае права, самадзяржаўна-бюракратычны памешчыцкі лад аднолькава прыгнятаў і рускіх і украінскіх сялян і рускую і украінскую інтэлігенцыю. Пагэтаму, мы, гаворачы аб нацыяналізме і патрыятызме Шэўчэнкі, бачым тут не абмежаванасць вузкімі рамкамі, а жаданне свайму народу такой-жа свабоды і шчасця, як і другім народам. Барацьбу Шэўчэнкі з самадзяржаўна-бюракратычным ладам не след разумець, як барацьбу супроць рускага народа, супроць рускага мужыка. Так мы разумеем нацыяналізм і патрыятызм Шэўчэнкі. Іншымі словамі ка-