Хоць Некрасаў і заявіў, што «мне барацьба перашкаджала быць паэтам, песні мне перашкаджалі быць байцом», але на самай справе песні Некрасава былі баявой зброяй революцыйнай дэмакратыі. Такой-жа зброяй былі і песні Шэўчэнкі. Больш за ўсё баяўся Шэўчэнка сна, баяўся заснуць.
Мінаюць дні, мінаюць ночы,
Мінае лета, шапаціць
Ліст пажаўцелы, гаснуць вочы,
Заснулі душы, сэрца спіць.
І усё заснула... І не знаю,
Ці я жыву, ці дажываю,
Ці так бадзяюся за грэх,
Бо ўжо заціх мой плач, мой смех.
. . . . . . . . . . . . . .
Страшна ў ланцугі ўпасці
Канаць у няволі,
А шчэ горай - спаці, спаці,
І спаці на волі,
І заснуць, заснуць на вякі,
І следа не кінуць
Ніякага і аднолькава —
Ці жывы, ці загінуў!..
Жыць для Шэўчэнкі, як і для Пушкіна значыла мысліць і пакутваць, мысліць і змагацца, а не спаць. Сон, абыякавасць, цяжэй за ўсё на свеце.
Доля, дзе ты? Доля, дзе ты?
Мне хоць бы якую!
Калі добрай, бог, шкадуеш,
Дай хоць злую, злую!
Лірызм Шэўчэнкі афарбаваў сабою ўсё, аб чым ён пісаў, сам пранікаўся грамадзянскімі матывамі і выказваў іх. Ён усюды, ён надае асаблівы тон творам Шэўчэнкі, тон адпаведны вуснай народнай творчасці.
IX
Лёгка бачыць цяпер, што Тарас Грыгоравіч Шэўчэнка ведаў і любіў народ не па чутках, не з боку, а кроўна, бо ён пражыў цяжкое жыццё працоўнага народа. Яго народнасць з'яўлялася арганічнай уласцівасцю натуры, яго складам думкі і пачуцця, карацей — яна складала аснову яго творчасці. «Народнасць у пісьменніка ёсць вартасць, якая цалкам можа быць ацэнена аднімі суайчыннікамі — для іншых яна не існуе, або, нават, можа здацца заганай — вучоны немец абураецца на ветлівасць герояў Расіна, француз смяецца, бачачы ў Кальдероне Карыолана, які выклікае на дуэль свайго праціўніка. Усё гэта носіць аднак-жа адзнаку народнасці.
Ёсць лад мыслей і адчуванняў, ёсць процьма звычаяў, павер'яў і звычак, належачых выключна якому-небудзь народу-клімат, лад праўлення, вера даюць кожнаму народу асаблівую фізіяномію, — якая больш ці менш адбіваецца ў люстры паэзіі».[1] Так пісаў
- ↑ А. С. Пушкін. Поўны збор твораў, т. 9 стар. 41, М. 1936.