Пад платамі, сіратамі,
А я — тут загіну.
...........
Прывітай-жа, мая маці,
Мая Украіна,
Маіх дзетак неразумных,
Як роднага сына!
|}
Гэтыя спевы і думы ўвайшлі ў свядомасць Тараса Грыгоравіча з самога ранняга дзяцінства. Шэўчэнка сын прыгоннага селяніна Грыгора Шэўчэнкі, нарадзіўся 25-га лютага (7-га сакавіка па н. ст.) 1814 г. у сяле Кірылаўцы Звенігарадскага павета, Кіеўскай губерні. На восьмым годзе жыцця Тарас пазбавіўся бацькі і маткі і знайшоў прытулак у школе прыходскага дзячка. Такім чынам ён з васьмі год папаў у поўнае рабства да дзячка, які на працягу двух год прымушаў яго выконваць не толькі ўсякія работы, але і ўсякія капрызы. Вучыцца не было калі і за два гады Шэўчэнка прайшоў граматыку, часловец і псалтыр.
Дзячок дайшоў да таго, што пасылаў Шэўчэнка чытаць па нябожчыках замест сябе псалтыр, за што плаціў вучню дзесятую капейку дзеля заахвочвання.
Урэшце, Шэўчэнка не сцярпеў бязлітасных катаванняў дзячка і збег ад свайго тырана ў мястэчка Лысянку, папярэдне адпомсціўшы яму. Дзячок быў першым дэспатам, з якім Шэўчэнку давялося сутыкнуцца ў жыцці, ён цяпер зненавідзеў усякі гвалт чалавека над чалавекам, што вельмі ярка выражана ў яго паэзіі.
Але Шэўчэнка «папаў з агня ў полымя» ад спартанца дзячка да маляра дзякана, які вельмі мала чым адрозніваўся ад першага. Праз чатыры дні ён збег у сяло Тарасаўку да дзячка-маляра з цвёрдым жаданнем навучыцца ў яго маляванню. Аднак дзячок-маляр адмовіўся прыняць Шэўчэнку, рашыўшы-на падставе хірамантыі, што ён ні да чаго няздольны.
Пасля гэтага, у 1827 г. Шэўчэнка вяртаецца ў роднае сяло і наймаецца пастухом грамадскага стада, затым батрачыў y папа. У 1829 г. яго бярэ да сябе памешчык у якасці казачка.
Сам Шэўчэнка піша аб гэтым так:
«Вынаходніцтва пакаёвых казачкоў належыць цывілізатарам Задняпроўскай Украіны — палякам; памешчыкі іншых нацыянальнасцей пераймалі і пераймаюць у іх казачкоў, як выдумку бясспрэчна разумную. Украіне, некалі казацкай, зрабіць казака ручным з самага Дзяцінства - гэта тое ж самае, што ў Лапландзіі падпарадкаваць волі чалавека быстраногага аленя...»
Аднак памешчыку Энгельгардту не удалося прыручыць Шэўчэнку, які, седзячы ў пярэдняй, напяваў гайдамацкія песні і змалёўваў карціны суздальскай школы. Энгельгардт увесь час падарожнічаў і цягаў за сабою Шэўчэнку, які ў той час мала цягаціўся сваім становішчам, але пасля яно прыводзіла яго ў жах і здавалася яму «якімсьці дзікім і неадчэпным сном».
У 1832 г. памешчык закантрактаваў Шэўчэнку на чатыры гады да жывапісных спраў цэхавога майстра Шыраева ў Пецербурзе.
Шэўчэнка вучыўся жывапісі і бегаў у Летні сад маляваць са статуй. Тут ён пазнаёміўся з мастаком Іванам Максімавічам Сашэнкам,