Перайсці да зместу

Старонка:Вялікі народны паэт (1939).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

заць, што ў Шэўчэнкі да яго пратэсту прымешваліся пачуцці болю за родную Украіну. Самы пратэст пранікаўся гэтым пачуццём болю і любві да Украіны і атрымліваў нацыянальную народную афарбоўку. Выкарыстоўваючы вядомую формулу таварыша Сталіна, можна сказаць, што ў творчасці Шэўчэнкі рэволюцыйна-дэмакратычны змест пададзен у нацыянальнай форме. Для Шэўчэнкі перш за ўсё характэрна шчырая, беззаветная любоў да радзімы, тое пачуццё, якое так высока цэнім мы цяпер. Яго герой Гонта з паэмы «Гайдамакі» прыносіць у ахвяру радзіме ўласных дзяцей, якіх маці зрабіла католікамі. Карціна забойства Гонтаю сваіх дзяцей нарысавана з выключным майстэрствам і нагадвае нам расправу гогалеўскага Тараса Бульбы са сваім сынам Андрэем.

"Католікі, бо нас маці..."
"Божа міласцівы!
Маўчаць, маўчаць. Знаю, знаю."
Збеглася грамада.
Католіка рэзаць.
Ой, сыны, сыны мае вы!
Малыя гарэзы.
Што не рэжаце вы ляха?"
Будзем рэзаць, татка!"
О, не будзеце вы рэзаць!
Будзь праклятай матка,
Праклятая каталічка,
Што вас спарадзіла!
Чаму вас да ўсходу сонца
Была не ўтапіла?
Менш бы грэху: вы памерлі-б
Не каталікамі!
А сягодня, сына мае,
Горачка мне з вамі.
Пацалуйце мяне, дзеці, —
Не я забіваю,
А прысяга!"
махнуў нажом
дзяцей не мае,
Парэзаныя палеглі
- Тата! " - булькаталі
Тата, тата... Мы не ляхі!
Мы... ды й замаўчалі.

Любоў да радзімы паглынае ўсё, ад любві да радзімы і нянавісці да яе ворагаў Гонта забівае сваіх дзяцей, якія могуць стаць ворагамі Украіны і народа. Так расправіўся з сваім Андрэем Тарас Бульба. І нават хаваць дзяцей не стаў Гонта, звярнуўшы ўсю горыч і гнеў супроць прыгнятальнікаў-ляхаў:

„Кары, ляхам, кары!"
У корані. Страшна, страшна
Умань запалала.

Толькі пасля пабоішча ён хавае сваіх дзяцей.

Абадву злажыў; з кішэні
Кітайку вымае,
І цалуе ў вочы мёртвых,
Хрысціць, накрывае
Той чырвонаю кітайкай
Голавы казачы.
Паглядзеў раскрыўшы яшчэ раз...