Перайсці да зместу

Старонка:Вялікі народны паэт (1939).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Не лай мяне! Я выпрашу
І вымалю ў бога
Долю выплачу слязамі
Для сына малога!

І заключная карціна, дзе ў апошнюю хвіліну жыцця наймічка прызнаецца, што яна маці Марка, таксама напісана з выключным пачуццём.

Я не Ганна, не наймічка,
Я....
І занямела.
Марка плакаў і дзівіўся.
Зноў вочы адкрыла,
Пільна глянула ды зрок ёй
Сляза засланіла.
"Даруй ты мне! Мучылася
Век я ў чужой хаце!..
Даруй-жа мне мой сыночак!
Я... я - твая маці!"
І замоўкла.
Самлеў Марка, —
Зямля задрыжала.
Прахапіўся - да мацеры,
А маці ўжо спала.

Глыбокая мацярынская любоў здольна прымусіць перанесці ўсё, гэта любоў самая моцная, самая шчырая.

Увы! утешится жена
И друга лучший друг забудет,
Но в мире есть душа одна —
Она до гроба помнить будет!
Средь лицемерных наших дел
И всякой пошлости и прозы
Одни я в мире подсмотрел
Святые, искренние слезы.То слезы бедных матерей,
Им не забыть своих детей
Погибших на кровавой ниве,
Как не поднять плакучей иве
Своих поникнувших ветвей...

Так пісаў аб мацярынскім каханні Некрасаў, такі-ж цудоўны вобраз намаляваў і Шэўчэнка.

VII

Мара аб свабодзе, аб волі, аб вольным чалавеку, заклік да ба рацьбы супроць прыгнятальнікаў, гарачая абарона прыгнечаных перапляталася ў Шэўчэнкі з любоўю да радзімы, да Украіны.

Ворагі народа скажалі вобраз Шэўчэнкі, паказваючы Шэўчэнку як вузкага нацыяналіста. Гэта - несусветная бязглуздзіца. Шэўчэнка быў рэволюцыйным дэмакратам і разумеў, што інтарэсы ўсіх прыгнечаных супадаюць. Ён ваяваў не супроць рускіх мужыкоў, не супроць рускіх рэволюцыянераў, а ваяваў з царамі, памешчыкамі, з самадзяржаўна-дэмакратычным ладам, які прыгнятаў не толькі яго, але і усіх рускіх дэмакратаў-рэволюцыянераў. Пачуцці Шэўчэнкі былі зразумелы ўсім працоўным змагарам за свабоду. Трэба ска-