А вось малюнак прыгнечаных прыгонных сялян:
Хіба ты не бачыш?
Як людзей катуюць, крыўдзяць сірату?
Дык глянь, падзівіся! А я паляту
Высока-высока за сінія хмары;
Няма там улады, няма там і кары.
Там смеху людскога і плачу не чуць.
Вунь глянь, -у тым раі, што ты пакідаеш
Латаную світку з калекі знімаюць.
Са скурай знімаюць, - бо нечым абуць
Княжат недарослых. А вунь распінаюць
Ўдаву за падаткі, а сына куюць
Удавы няшчаснае ядынага сына,
Ядыну надзею, - у войска аддаюць.
Бо войска, бач, мала. А вунь дзе пад тынам
Апухлае дзіцё галоднае мрэ,
А маці пшаніцу на паншчыне жне.
А вунь-бачыш? Вочы! Вочы!
На што вы здаліся?
Чаму змалку не высахлі,
Слязмі не зліліся?
Гэта ля тыноў пакрытка
З байструком вандруе-
Бацька й маці адракліся,
Чужыя ганьбуюць...
З выключнай шчырасцю і цяплынёй дадзены жаночыя вобразы У паэзіі Шэўчэнкі. У паказе іх Шэўчэнка-сапраўдны рэволюцыйны дэмакрат. Жанчына для яго-не прадмет для асалоды, а друг і та- варыш, саратнік у барацьбе. Жанчына-маці, жонка, нявеста зары- саваны Шэўчэнкам з выключнай любоўю і цяплынёй. Пачынаючы з вобраза Кацярыны з аднайменнай паэмы і Аксаны з паэмы «Гай- дамакі», Шэўчэнка не здраджвае сабе ў абмалёўцы вобраза жан- чыны да канца сваёй паэтычнай дзейнасці.
У гэтых адносінах мы знаходзім у яго шмат агульных рысаў з рэволюцыйным дэмакратам Н. А. Некрасавым. Кацярына, ашука- ная маскалём-афіцэрам, кінутая ім разам з дзіцянём, канчае жыццё самагубствам. З вялікай цяплынёй і сумам рысуе паэт вобраз гэ- тай няшчаснай жанчыны, з якой насмяяліся ўсе і ад якой усе адвяр- нуліся, уключаючы і роднага бацьку і маці. А што будзе з дзіцем, у якога няма бацькі, ці, правільней, ад якога адмовіўся бацька!
Пад хатаю заначуем,
Сыне мой Іване!
Дзе-ж ты будзеш начаваці,
Як мяне не стане?
З сабакамі мой сыночку,
Дзялі свае гора, —
Сабакі хоць пакусаюць,
Ды не загавораць,
Не раскажуць, смяючыся...
З сабакамі жыці...
Бедна-ж мая галовачка,
Ой, што мне рабіці?
Маці памірае, бацька адмаўляецца ад сына, а сірата застаецца адзінокім на свеце.
А таму якая доля,
Доля засталася,