Павінна быць, бо сонца стане
Зямлю спаганену паліць.
Шэўчэнка верыць у гэта і таму пытаецца ў людзей, навошта патрэбны ім цары?
О людзі! Людзі небаракі!
Нашто здаліся вам цары?
Нашто здаліся вам псары?
Бо вы усё-ж людзі, не сабакі.
Толькі ў паэзіі Радзішчэва ды революцыйных сялянскіх дэмакратаў знаходзім мы падобныя характарыстыкі і матывы. Нянавісць, пагарда, прага пагібелі каранаваных злачынцаў, цароў-псароў з'яўляецца ў Шэўчэнкі важнейшым матывам, матывам барацьбы за свабоду. Матывы царазабойства, барацьбы супроць дэспатызма і самадзяржаўя пераплятаюцца ў яго з матывамі барацьбы супроць нябеснага цара і зямнога пана-памешчыка. Цар, бог і пан-вось прыгнятальнікі, якім няма літасці, няма даравання.
Душа мая ўбогая,
Горанька з табою!..
Уп'янюся атрутаю
У крызе ляжам спаці,
Пашлём душу аж да бога,
Яго распытаці:
Доўга яшчэ на гэтым свеце
Катам панаваці ?..
Гэтак разгарнуў Шэўчэнка барацьбу супроць самадзяржаўя, дэспатызма і прыгонніцтва.
Барацьба супроць прыгнятальнікаў, супроць бога, цара і пана заўсёды спалучаецца з гарачай абаронай чалавека, прыгнечаных, мужыка, жанчыны, дзяцей. У гэтых матывах Шэўчэнка ўзнімаецца да агульначалавечых пачуццяў, да сапраўднага дэмакратычнага гуманізма. Паэт смуткуе аб тым, што, падпарадкоўваючыся царам, людзі страцілі сваю чалавечую годнасць, сталі жалкімі рабамі. Прага нажывы, зайздрасць, злоба раз'ядноўваюць людзей і робяць іх ворагамі:
Дзе-ж добрыя тыя людзі,
Што сэрца жадала
З імі жыці, іх любіці?
Прапалі, не стала!
Ад абароны чалавека наогул Шэўчэнка пераходзіць да абароны прыгоннага мужыка, казака, жанчыны-маці, жонкі, нявесты, да абароны дзяцей. У паэме «Гайдамакі» нарысован вобраз аднаго з важакоў паўстання, Галайды, які да паўстання быў слугой:
— Ярэма! гершту, хамскі сыне!
Пайдзі кабылі прывядзі.
Падай пантоплі гаспадыні,
Мне прынясі вады, ідзі!
Падмяці хату! Нясі дровы!
Пасып індыкам! Гусям дай!
Пайдзі ў абору, дай карове,
Ды хутка, хаме. Пачакай.
Зрабіўшы ўсё, бяжы ў Вільшану
Яймосці трэба, не марудзь!"
Пайшоў Ярэма і йдзе-чуць-чуць.