Перайсці да зместу

Старонка:Вялікі народны паэт (1939).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вось чаму ў яго творах адбіўся стогн тых людзей, на касцях якіх быў пабудаваны Пецербург.

О, цару паганы!
Цар пракляты, подлы, хітры,
Аспід прагавіты!
Што зрабіў ты з казакамі?
Балота засыпаў
Іх шляхотнымі касцямі!
Паставіў сталіцу
На іх трупах катаваных!
. . . . . . . . . . . .
I мы, скованы з табою,
Людаед з бярлогаў!
На судзілішчы на страшным
Мы закрыем бога
Ад вачэй тваіх нясытых.
Ты нас з Украіны
Загнаў голых і галодных
У снег на чужыну,
Дый парэзаў, а з скур нашых
Сабе баграніцу
Пашыў жыламі тугімі
І заклаў сталіцу
У новай рызе. Падзівіся:
Цэрквы ды палацы!
Весяліся кат пракляты,
З крывавае працы.

Шэўчэнка не мог падняцца да разумення гістарычнай ролі Пятра і зразумець усю глыбіню гістарычных супярэчнасцяў яго пераўтварэнняў дадатных і адмоўных момантаў яго дзейнасці.

Больш рэзка дадзен вобраз Нікалая, жорсткую палітыку якога Шэўчэнка адчуў на сабе. Нікалаеўская казарма, эпоха «моравай паласы» доўжылася трыццаць год і яна цяжка адбілася на Шэўчэнку, Нікалай І вылазіць як Мядзведзь 3 бярлогі, крычыць, лаецца, гарланіць на сваю чэлядзь, на ўсіх блюдалізаў. Многа пакут перанёс Шэўчэнка ад цара і царыцы, многа зла бачыў ён ад іх для ўсяго грамадства. І ён іх пракляў:

Цябе-ж, о сука!
І самі мы і нашы ўнукі
На свет увесь людзі праклянуць!
Не праклянуць, а толькі плюнуць
На тых абдоеных шчанят,
Што ты шчаніла. Мука! Мука!
О смутак мой, мая журба,
Ці ты мінеш калі? Ці псамі
Цары з міністрамі-рабамі
Цябе такую задкуюць!
Не зацкуюць! А людзі ціха,
Без жаднага ліхога ліха,
Цара да ката павядуць.

Калі-ж гэта будзе, калі праўда возьме верх і народ расправіцца з царамі? Калі-б людзі не поўзалі як рабы, дык былі-б братамі і не панавалі-б цары. Шэўчэнка марыць пра гэты час, марыць —

Ці будзе суд? Ці будзе кара
Царам, царатам на зямлі?
Ці будзе праўда між людзьмі?..