Перайсці да зместу

Старонка:Вялікі народны паэт (1939).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У Сібір нявольнікаў святых
Як мардавалі, распіналі,
І вешалі? А ты не знала?
І ты ўзіралася на іх
І не аслепла?! Вока! Вока!
Не дужа бачыш ты глыбока!

Шэўчэнка дайшоў да той мыслі, што нябесны пан-бог служыць зброяй у руках зямных паноў - цароў і памешчыкаў. Яны разам закавалі і замуравалі ўвесь свет і Шэўчэнка заклікае да барацьбы супроць рэлігіі і царквы. Бог, рэлігія, царква, паны закавалі і замуравалі людзей і пранікнулі ва ўсе іх узаемаадносіны і атруцілі жыццё. Асабліва цяжка адбівалася апека царквы ў галіне сямейных адносін, дзе царква бесцарамонна ўмешвалася ў найінтымнейшае жыццё людзей. Удала выказаў гэтыя мыслі Шэўчэнка ў «Глікерыі».

Мая ты любая! Мой дружа!
Не мець нам веры без крыжоў,
Рабам, нявольнікам нядужым,
Заснулі, што свіння ў лужы
У сваёй няволі! Мой ты дружа,
Грудзей ніколі не жагнай,
У малітве воч не узнімай
Ніколі ў свеце. Збрэшуць людзі
І візантыйскі Саваоф
Абдурыць. Не абдурыць бог, —
Караць і мілаваць не будзе.
Мы не рабы яго - мы людзі!

Сярод матываў гнеўнай, страснай барацьбы супроць нябеснага цара асабліва ядавіта гучыць насмешка над ім у «Гімне чарніц».

Абдурыў ты нас няшчасных,
Мы-ж абкрадзены дачасна,
Самі цябе абдурылі
І прарэзліва завылі.
Алілуя!
Ты ў манашкі пастрыгаеш,
Маладзіцы мы, ты знаеш...
То танцуеш, распяваеш,
Спяваючы прымаўляеш
Алілуя!

Шэўчэнка марыць пра той час, калі людзі не будуць прызнаваць нябеснага цара, не будуць рабамі, а будуць проста людзьмі на зямлі. Калі:

Будзе біта
Царамі сеянае жыта!
А людзі вырастуць. Памруць
І незачатыя цараты...
У неабноўленай зямлі
Не будзе гада, супастата,
А будзе сын, і будзе маці,
І будуць людзі на зямлі.

V

Побач з нябесным царом падвізаюцца зямныя цары. Нямнога можна адшукаць паэтаў і пісьменнікаў, у якіх барацьба супроць цароў, супроць дэспатызма і самадзяржаўя прымала-б такую ярка