Перайсці да зместу

Старонка:Вялікі народны паэт (1939).pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
Праф. М. К. Дабрынін

ВЯЛІКІ НАРОДНЫ ПАЭТ

(Да 125-годдзя са дня нараджэння Т. Г. Шэўчэнкі).

Думы мае, думы мае,
Вы адны са мною
Не кідайце хоць вы мяне
Лютаю парою.
Т. Шэўчэнка.

I

Галоўнай характэрнай рысай творчасці Тараса Грыгоравіча Шэўчэнкі з‘яўляецца народнасць. Ён сапраўды народны паэт у самым лепшым і ў самым дакладным значэнні гэтага слова. Гэта рыса творчасці Т. Г. Шэўчэнкі была адзначана яшчэ сучаснікамі. Так Н. А. Дабралюбаў, адмовіўшы многім і многім мастакам у годнасці народных, у спецыяльнай рэцэнзіі на «Кабзара Тараса Шэўчэнкі» — пісаў:

«Ён паэт — цалкам народны, такі, якога мы не можам указаць у сябе. Нават Кальцоў не ідзе з ім у параўнанне, таму, што складам сваіх думак і нават сваімі імкненнямі часам удаляецца ад народа. У Шэўчэнкі, наадварот, увесь круг яго дум і спачуванняў знаходзяцца ў літаральнай адпаведнасці са зместам і ладам народнага жыцця. Ён вышаў з народа, жыў з народам і не толькі думкай, але і абставінамі жыцця быў з ім моцна і кроўна звязаны» [1].

Такое катэгарычнае сведчанне сучасніка мае для нас асаблівае значэнне і асаблівы сэнс. Сапраўды, Н. А. Дабралюбаў адзначыў самую характэрную рысу, у святле якой становяцца відавочнымі ўсе матывы, вобразы і ўсе паэтычныя вартасці мастака.

II

Шэўчэнка народны паэт па ўмовах свайго жыцця, па складу думак і пачуцця. Увесь яго жыццёвы шлях, шлях барацьбы і пакут, зрабіў уплыў на яго паэзію, на яго думкі і песні.

Ой, вы, думы, мае думы,
Кветкі мае, дзеці!
Вырашчаў вас, даглядаў вас,
Дзе-ж мне вас падзеці?
На Украіну йдзеце думы,
На нашу Украіну,

  1. Н. А. Дабралюбаў. Збор. твор. т. II, стар. 562-563, ГИЗ. 1905 г.