заметку ўзіраецца, прыслухваючыся да мяккіх узмываў пяшчотнасьці, у прыгожыя вусны, у броўкі, у вялікія — нято цёмнаў-карыя, нято зусім чорныя вочы.
— Як вярнуўся Карызна дахаты, Марына Палўаўна яшчэ ня спала. Яна сядзела ў сваім аблюбёным куточку на канапе і жвава гутарыла з брыгадзірам Зелянюком.
Зелянюк сустрэў Карызну тэй самай загадкавай, з нечым схаваным у ёй, усьмешкай. І цяпер раптам заўважыў Карызна, што, як усьміхаецца ёй, левае вока ў яго трошку косіцца, і ўсьмешка ад гэтага — няпрыемна пустая, амярцьвелая.
Брыгадзір Зелянюк, выходзіць, прышоў да яго начаваць.
4 Фактычна, і мястэчка тое зусім не мястэчка — проста вялікае сяло, былая воласьць, з трыма прыватнымі, дробнымі крамкамі, з аптэкай, больніцай, цэнтрасьпіртам, коопэрацыяй і кнігагрняй Беларускага дзяржаўнага выдавецтва.
Ды і Галілей той зусім не Галілей, а звычайчы селянін-бядняк, вызвалены нават ад сельгаспадатку, Ахрэм Данілавіч Пунцік. Галілеем ён стаў праз вечныя свае вынаходкі, і гэтую мянушку даў яму яго-ж добры прыяцель аптэкар Плакс — кіраўнік тутэйшага драмгуртка і мясцовы філёзоф. Гэтая мянушка яго не абразіла (а мо‘ нават і задаволіла, хто яго ведае) і шчытна да яго прыстала: ад таго часу бадай ніхто і ня зваў ай яго, як Галілеем…
Найвыдатнейшая вынаходка ці, правільней, конструкцыя Галілеева, слава аб якой прагрымела на ўсю акругу, была „мажджэра“ (гармата), якую ён зрабіў быў у тысяча дзевяцьсот адзінаццатым годзе спэцыяльна да вялікадня, каб даць з яе салют пад час першага сьпеву „Хрыстос васкрэсе“. Трэба зазначыць, што ён самаручна зрабіў быў ня толькі самую агнястрэльную прыладу, а й порах, паводле рэцэпту старога паляўнічага Казіміра Залуцкага.
Эфэкт быў надзвычайны, Перапалохаліся ўсе страшэнна, а найбольш сам вынаходца, бо з першым стрэлам разарвалася ўшчэнт уся „мажджэра“, і аскёпкі яе разам з двума Галілеевымі пальцамі разьляцеліся ўва ўсе бакі бадай на цэлыя гоні. Назаўтрага падшывальцы-хлопцы цэлы дзень шукалі няшчасных Галілеевых пальцаў, але не знайшлі ніводнага.
Астаўшыся з куксаю, Галілей ня спыніў быў далейшых вынаходак, а, наадварот, узяўся за іх з яшчэ большым імпэтам і вёў іх аж да самае тае пары, калі ўвайшоў ён у гэтае апавяданьне. Астатнія ягоныя конструкцыі, былі: саматужная электрычнасьць у мізэрнай яго хацёнцы і ўдасканаленая сушыльня, якую ён зрабіў, як было паказана вышэй, спэцыяльна для Марыны Паўлаўны. Цяпер працаваў ён, паводле ўласных ягоных слоў, над „цыркулярнай“ бяздымнаю печкай.
той дзень, як быў прызначаны ў мястэчку першы сход па колектывізацыі, Галілей ужо загадзя ведаў, хто што будзе гава-