Перайсці да зместу

Старонка:Вязьмо (1932).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

добрая такая, салодкая пяшчотнасьць. Але хвалі растуць і растуць, займаюць ужо ўсю істоту і выліваюцца ў нявыразнае парываньне. Ён устае і пачынае хадзіць па пакою размашыстымі энэргічнымі крокамі. Але рухі не разбаўляюць настрою, і ён пачынае гаварыць — вядома, пра справы, пра што-ж ён больш будзе гаварыць з Верай Засуліч?

— У мяне, Вера, цэлы пераварот зрабіў гэты пленум. У раёне ўжо адчуваецца такая, ведаеш, бадзёрая, баявая напружанасьць, у якой чуецца, што нешта адбываецца вялікае, неабыклае. Сапраўды, я нібы вярнуўся на колькі год назад… Ты ня сьмейся, Вера, гэта ня пустыя словы, ня жарт. А як працаваць хочацца, якая энэргія, ахвота! Што больш відаць цяжкасьцяй наперадзе, то большы задор: а ўсё-ткі наша возьме, а ўсё-ткі мы, бальшавікі, пераможам. У гэтым сэнс змаганьня, Вера, у гэтым радасьць змаганьня.

Вера неадрыўна глядзіць на яго, і ў яе вялікіх — нято цёмна-карых, нято зусім чорных вачох застыла глыбокая ўвага. Гэта яшчэ больш акрыляе яго, надае яму натхненьня, і ён гаворыць далей:

— Як гэта дзіўна, Вера! Сёньня ў нас тут яшчэ ўсё ціха, спакойня — мы яшчэ сьпім, закалыхайныя роўнаю плыньню будзёншчыны, — а заўтра ўсё завіхрыць, забурліць, вынырнуць наповерх усе прыхаваныя супярэчнасьці, пачнецца цэлы гармідар. І тут вось пакажа сябе чалавек, сваю сілу і здольнасьць. Паглядзім, хто чаго варты!

Гэта было троху падобна да пустой бравацыі, алё Карызна ў пале сваім не заўважыў гэтага. Не заўважыла і Вера Засудіч — яе цалкам захапілі Карызнавы словы, і яна ўжо гарэла жаданьнем далучыцца да новага зруху, да новых грамадзкіх падзей, якія гатовы разгарнуцца ў мястэчку. О, яна-ж такая шчырая і такая чулая працаўніца!

Вера перапыняе Карызну, яго гарачую размову:

— Слухай, Карызна, ты вось нічога ня кажаш аб працы сярод жанчын. Ты ведаеш, якую ролю грае жанчына ў гаспадарцы! Пераход да колектыву многа залежыць ад жанчыны, папраўдзе. Ты-ж чуў, што іншыя колгасы толькі таму й разбурыліся, што бабы не захацелі жыць у колектыве. Мы заўтра зьбярэм свой актыў — ты праінструктуй нас. І потым з масавай працай. Мы з Плаксам хацелі п‘еску ставіць, але яна не падыходзіць. Трэба пашукаць чаго-небудзь у раёне. Ты не паедзеш туды гэтымі днямі?

І Вера Засуліч уся ўдалася ўжо ў новыя клопаты. Калі яна так заклапочваецца, твар у яе робіцца дужа цікавы і троху сьмешны: вусны зьбіраюцца ў шчыльную складку і аддудырваюцца, як у дзіцяці; лоб моршчыцца да немагчымасьці, цудоўныя аксамітныя броўкі спаўзаюцца ўместа, як два тараканы.

Слаўная, шчырая дзяўчына гэта Вера Засуліч!

Карызна яшчэ сядзіць у яе з паўгадзіны і гутарыць аб працы сярод жанчын, аб масавай працы, аб Плаксавым спэктаклі. І неў-