Перайсці да зместу

Старонка:Вязьмо (1932).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Добра, я зьбяру. У нас, праўда, з тыдзень таму стаяла гэта пытаньне… Але…

— Але не на тэй назе стаяла.

Аптэкар Плакс спакойна канстатаваў:

— У кожнага пытаньня ёсьць дзьве нагі: правая і левая.

Карызна падсеў бліжэй да Віктара, але гаварыць пачаў, вядомая рэч, для ўсіх, хоць удаваў, нібы інструктуе Віктара:

— Ты разумееш, хлопча, што гэта — ня, жартачкі? Тут — не бягучая якая кампанія, што сёньня зрабіў, а заўтра й забыўся на яе. Наш раён абвешчан раёнам суцэльнае колектывізацыі. Гэта значыць, наш раён цалкам перарабляецца на новы лад. Гэта значыць — усё жыцьцё мяняецца. Усё пераварочваецца, разумееш?

Аптэкар Плакс з свайго боку дадаў:

— Бо ў кожнае лахманіны ёсьць два бакі: верх і спод.

— Мы мусім узьняць масу, організаваць яе. Працаваць па-баявому, як рэволюцыянэры, а не як чыноўнікі, бюрократы.

І ў апошія словы Сымон Карызна ўклаў ладную порцыю свайго нездавальненьня шэрай будзёншчынай апошніх год. Вера Засуліч злавіла гэта і скарыстала, каб далучыцца да гутаркі:

— Гэта значыць, што дасюль мы ўсе працавалі, як чыноўнікі і бюрократы? Так?

Карызну падабаецца гэта заўвага: ён любіць часам пафігураваць сваімі романтычныймі настроямі.

— Пэўна, што мы ўсе гатовы парабіцца чыноўнікамі. Дзе той запал, энтузіязм, захапленьне, з якім мы ўвайшлі ў рэволюцыю, га? Дзе адвага тая, геройства, што было ў кожнага, хто йшоў на фронт за рэволюцыю? Няма ўжо — сацьмела, згасла. Трэба яго аднавіць, распаліць, а на гэта трэба вялікая і блізкая мэта. Яна — ёсьць цяпер. Рэволюцыя ня згасла, яна ўзьнімаецца з новаю сілай. Мы яшчэ паваюем!

Галілей ня ўрымсьціў: ступіў надва крокі наперад і запытаўся:

— А скажэце, тая рэволюцыя ці скончылася?

— Якая тая?

— Што была супроць паноў?

Карызна няўцямна паціснуў плячмі.

— Кожная рэволюцыя пераходзіць паступова праз колькі стадый — мы цяпер уступаем у новую стадыю тае самае рэволюцыі, што была супроць паноў.

— А цяпер супроць каго?

— І цяпер супроць паноў, супроць кулака, заўтрашняга пана. Кулак — зласьнейшы эксплёататар яшчэ, ніж сапраўдны пан. Наша мэта — зьнішчыць кулака і разам з ім, усякую эксплёатацыю чалавека чалавекам.

Галілей чамусьці перапытаў:

— Супроць кулака?

І зноў адступіўся ў свой куток.

І было ў тоне гэтага Галілеевага запытаньня нешта такое значнае і праканалае, што адразу адвяло ўсіхную ўвагу ад агуль-