Паўлаўнай, што ў сваім пачуцьці да Веры бачыў нешта вышэйшае за звычайнага сьцёртага і забруджанага практыкай год поцягу да жанчыны.
Сымон Карызна ідэалізаваў Веру Засуліч. Ён лічыў яе за сучасную жанчыну ў праўдзівым разуменьні гэтага слова, за жанчыну-таварыша, мала што не за героя. І сьмех сказаць! — але ў гэтым грала пэўную ролю дзіўнае Верына прозьвішча, якое страшэнна імпонавала Сымону Карызну, быццам кідала яно нейкі романтычна-сьветлы сьлед на яе ад тае славутае рэволюцыянэркі.
Невялічкі пакой у новым будынку пачатковае школы — у будынку спраўным, чыстым і сьветлым, як сама Вера Засуліч, быў для Сымона Карызны месцам цудонагўа адпачынку. Сюды нёс ён заўсёды ўсе ўзрушэньні свае душы, сваю радасьць, свой смутак, свае надзеі і сумненьні. Тут перажываў ён хвіліны таго дзівоснага трымцёньня нэрваў — лёгкага і мэлёдычнага, у слодычы якога раставалі яго бяз малага сорак год, адкрываючы ў ім юнацкую сьвежасьць.
Вядомая рэч, што ўсё гэта ён пільна хаваў у сабе ў нутры. Вядомая рэч, што гэтага звонку зусім ня відаць было. І вядомая рэч, што сама Вера Засуліч аб гэтым ані не дагадвалася.
…Вышаўшы з хаты ў наўмыска-распаленай злоснай рашучасьці і грукнуўшы нават дзьвярмі (як зразумела ўсё гэта Марыне Паўлаўне), Карызна перш-на-перш суняўся і з палёгкаю ўздыхнуў. Потым з хвіліну прыстоіўшы на месцы, задумейна схіліў галаву і спакваля пасунуў па вуліцы. Але зараз-жа крокі яго пашыбчэлі, і ён, неўзаметку для самога сябе, пачаў сьпяшацца.
У Веры людзі: Віктар — сакратар комсамольскай ячэйкі, аптэкар Плакс — ён-жа кіраўнік тутэйшага дармгуртка і местачковы філёзоф, — яшчэ настаўнік адзін і настаўніца. Ля парогу муляецца Галілей.
Гэта добра, што людзі. Карызну трэба нарэшце выліць сваё ўзрушэньне, і таварыства тут надзвычай прыдатнае да гэтае мэты. Ён скарыстаў паузу, якая занялася: па ягоным уваходзе, і зьвярнуўся да Віктара ў стрыманым тоне, скрозь які, адвак, прабівалася вутравая напружанасьць:
— Заўтра, Віктар, зьбяры сваю комсамолію — паставім пытаньне пра колектывізацыю. Удзень будзе партыйны сход — ты свой прызначыш на вечар.
Ён гаварыў бадай што сярдзіта, хоць унутры было ясна і радасна.
— Мы мала зважаем на гэта. У нас яно — так сабе: ідзе, дык і ідзе. Так далей быць ня можа.
У Віктара ў адкрытых дзяціных вачох загарэлася палкая цікавасьць: кешта новае і важнае прывёз сакратар з раёну, распачаў гаварыць у гэтакім тоне. І ён як мага супіў бровы, каб затуліць вясёлую бязрупатную ўсьмешку, сьлед перарванае Карызнам гутаркі.