Старонка:Вязанка (1903).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

«Такъ цяжка мне стала, ажъ лобъ мой пацее,
«А грудзь—званочекъ разбиты.
«Отъ конь мой спужаўся, наежыў, бачъ, грыву,
«Храпе подхватае да бегу…
«Глядзь! вижу ляжачу кабету няжыву
«Пры самай дарози ў снегу
«Злезъ… ближей падхожу… и снегу ей зъ карку
«Палой адкинуў я груду…
«Пазнаў!… моцны Боже!… Дай чарку!… дай чарку…
«Казаць большъ ничога ня буду.»

|}



Надто салодкія думки.

Пакуль доля намъ засвеци,
Надто-жъ яно мила
Думаць думки и, якъ дзеци,
Пущаць пузыръ зъ мыла.
Верце людзи: щасце будзе,
Такъ, якъ пчолкамъ ў ули!…
Лезь на грушку, рви пятрушку,
Пакаштуй цыбули!…
Хоць галоўка на грудзь висне
И апали руки,
Хоць намъ серцэ часамъ сцисне
Цяжки ланцугъ муки,
Крычу смела: «што за дзела!»
Кабъ усе пачули…
Лезь на грушку, рви пятрушку,
Пакаштуй цыбули!…
Наша доля гдзесь у яры
Чы у воўчымъ доле.