«Боже милы, што тамъ хлеба!
«Уражай яки тамъ спорны!
«Сивы волы шесцярнёй
«Аручы, валочаць плуги,
«Ну, и родзиць!—Тамъ парой
«Уси калосья, якбы пуги.
«Я привёзъ, дасць Богъ, ня дарамъ,
«Цэлы мехъ аттуль пшаницы;
«Дамъ па горсци гаспадарамъ,
«Може зъ нашай Богъ зямлицы
«Насъ надзе̄лиць уражаемъ,
«Якъ на гэтай Украине!?»
Пилипъ сказаў: «Цяперъ знаемъ:
«Старшиною будзешъ, сыне!
«Зъ дурня—глупая навина,
«Щырай праўды ани знаку.
«Каму свитка славянина
«Ня прыходзицца да смаку,
«Хто нашъ звычай, чы игрыще
«На пасмешыще падыме,
«Што-жъ зъ яго край родны зыще?!
«Што-жъ зъ пустой калиты выне?!
«А хто серцэмъ, душой рады,
«Да своихъ прыльнуцца скоры,
«Той намъ братъ! Будзь надъ грамадой
«Старшиною ты, Грыгоры!»
|}
Буселъ. Зимка надходзиць, звисли туманы |