Перайсці да зместу

Старонка:Вязанка (1903).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

«Мы надъ новымъ пакаленемъ,
«Щыра кажучы,—ня судзи.
«Трудна сказаць дзе̄ткамъ, ўнуку:
«Выбирай дарогу гэту!…
«Отъ, сынкоў я на науку
«Усихъ трохъ пущу па све̄ту:
«Няхай све̄тъ пабачуць ясны,
«Што тамъ права, што тамъ крыва,
«Кабъ свой кутъ радзимы, ўласны
«Распазнали справедлива.
«А якъ звернуцца ў хату,
«Мы пабачымъ той парою,
«Быць катораму зъ ихъ брату
«Надъ грамадай старшыною.»
—«Добра!» кажемъ. Пашли скора
Андрэй зъ Янкай на вицину,
А найменшаго Грыгора
Паслаў Пилипъ ў Украину.
Отъ Андрэй прышоў у хату,
Ня пазнали, такъ адзеты.
—«Кепска ў насъ ходзяць, тату!
«Злы мужыцки звычай гэты:
«Ўси чорны, ўси брыдки,
«Закарэли адъ работы!
«Лепей кинемъ нашы свитки,
«Нашы лапци, нашы боты,
«И, якъ не̄мцы зъ за границы,
«Возьмемъ куртки пекны, сини!
«Дзе̄ўки! хустки и спадницы
«Я для васъ прывезъ у скрыни!»
Стары Пилипъ у куточку
Адно круциць галавою.