Старонка:Вязанка (1903).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

«Ня змагу я, Богь то знае,
«Быць вамъ, дзе̄тки, старшыною.
«Ле̄такъ много мне̄ на карку,
«Стали силы якъ дзицяци,
«Цяжко весьци гаспадарку
«И грамадзки справы знаци.
«Прышла старасць, горбъ на плечы
«Адъ вяликай се̄ў натуги;
«Пара, дзе̄тки, лечъ на печы,
«Сами сабе̄ радзце, други!»
Пашоў гомонъ па ўсёмъ людзе̄
И ня вымыслимъ ничога,
Якъ яно ўперэдъ будзе
Безъ Пилипа, безъ старога?…
Крыки, сварка были многи.
Отъ—прышли мы вёскай ўсею,
Пакланились яму ў ноги,
Ды и кажемъ: «Дабрадзею!
«Ня кидай насъ сиратами!
«Яки пень, така галина:
«Якъ не можешь правиць нами,
«То, будзь ласкаў, дай намъ сына!»
—«А катораго?»—Ня знаемъ;
«Ты самъ дзе̄токъ пазнаў боле.
«Каго, старымъ абычаемъ,
«Па сваей намъ радзишъ воле̄?»
—«За чесць дзякуй, гаспадары,
«И за ласку, и за ве̄ру!…
«Сыны маи—не няздары,
«Знаюць праўду, знаюць ме̄ру.
«Але, Богамъ и сумленемъ,
«Хто-жъ ихъ знае, што за людзи.