Старонка:Вязанка (1903).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Гэта старонка не была вычытаная

Прадамъ дровы—куплю жыта.
Отъ и лезу зъ цяжкимъ возамъ,
Якъ бяда у паркъ пагнала
Такимъ лихамъ ды й марозамъ!…
Ну, кабыла, чаго стала?!
Адагрэцца-бъ у карчомцы,
На дарогу стукнуць чарку…
Дыкъ я виненъ грошы Шлёмцы,
Кабъ ня дау часамъ па парку!
Ой ты, доля!… у гэту пору,
Якъ мяне ды ты прабрала!…
Ну, кабыла! Ну, на гору!
Кабъ ты здохла, чаго стала?!

|}



Горсць пшаницы.

(Вольное наследоване Кондратовича).

Пилипъ стары ў грамадзи
Старшиною быў съ поўве̄ка.
Чы у працы, чы у радзи
Нямашъ якъ ёнъ чалаве̄ка.
Щыры, добры и разумны,
Гаспадаръ пры томъ на дзива,
Вёў найлепей сходъ нашъ шумны,
Судзіў, радзіў справядлива.
На усю воласць гаспадары
Гутарыли такъ часами:
«Дай Богъ, кабъ нашъ доўга стары
«Старшиною быу надъ нами!»
Тольки Пилипъ усё матае
Сваей сивой галавою: