Зъ песеньками, чытацели, несмела прадъ вами
Зъ добрай воли станоўлюся… Жартами, слезами
Складалося яно-тое, што тутъ на паперы
Писалося у часъ думки и у добрай ве̄ры.
Чы забавы зъ гэтыхъ песенъ хоць бы крышку будзе?..
Нехай судзяць оратни людзи ды й на братнимъ судзе.
Назбиралась вязаночка на даръ маей браци
Середзь нашыхъ палей, лесоў, середзь сенажаци.
Не для зыску збиралася и не дзеля хвалы.
Такъ—папросту, якъ збираемъ зелье у дзень Купалы.
Не завадзиць по мазоли минутка вяселья.
Я старауся асцярагчысь паганаго зелья,
А чы гэта ўдалося?.. чы то зелье знаю?
Іы прыгодзенъ даръ малы братамъ у роднамъ краю?..
Думки гэты мучаць душу у вашаго брата,
Кали виненъ—выбачайце!..
Чымъ хата батата!…
|