Старонка:Выбраныя творы праблемы культуры, літаратуры і мастацтва.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


У адным зь пісем, пісаных колькі год таму, Ельскі выказваў шчыры жаль з прычыны таго, што расейскія законы не даюць яму споўніць старую яго думку: усе свае грошы памясьціць такім спосабам, каб за іх пасьля яго сьмерці можна было наладзіць карысную для акалічных беларускіх вёсак установу — ратунковы камітэт, бальніцу ці іншае. Ці ўдалося яму знайсьці на гэта спосаб, нет ведама...

Невядома таксама, ці ўцалелі яго багатыя зборы памятак мінуўшчыны Беларусі, каторыя ён хаваў у сваім дварэ і спадзяваўся знайсьці для іх адпаведнае месца ў сталіцы краю — Вільні.

Шчыры сын Зямлі Беларускай, ён ішоў заўсёды простай дарогай, выказываючы адкрыта, свае пагляды, сваю любоў да народу беларускага, — і нават найгоршыя ворагі беларускага адраджэньня ня сьмелі кідаць каменьнямі на яго работу, а пасьля сьмерці ўспамянулі яго добрым словам як заслужанага грамадзяніна Краю.

«НА АНТОКАЛІ»

(да першай пастаноўкі 26-XII-1916)

«На Антокалі» — гэта абразок з запраўднага жыцьця віленскага дробнага мяшчанства, нарысаваны аўтарам з поўнай псыхалягічнай праўдай, з захаваньнем мяйсцовага калярыту.

У гэтай першай ды бясспорна удачнай «пробе пяра» п. Ф. Аляхновіча разыгрываецца старая, як сьвет, але вечна новая гісторыя. Дзяўчына, дачка шавецкага майстра Вінцэнтага Сьліжыка пагналася за грашыма і, забыўшыся аб шчыра любіўшым яе Язэпе Жалейцы, работніку ў бацькаўскім варштаце, маладым і гожым хлопцу, не задумываючыся гатова выйсьці замуж за паджылага, брыдкага і скупога чыноўніка з пошты, катораму быццам-то яго «амэрыканскі дзядзька» адпісаў паўмільёна даляраў. Калі ж аказалася, што той памершый «дзядзька» зусім не радня Ігнату Радзівіловічу. Зоська (так завецца дачка Сьліжыка) зразу адварачываецца ад няўдачлівага «багатыра» і вяртаецца да свайго пакінутага Язэпа.

Гісторыя гэта нарысована жывымі красачнымі колерамі, і здаецца, быццам усе асобы п’есы: Сьліжык, жонка яго, Зоська, адаратарПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content апошняй Язэп, Ігнат Радзівіловіч і доўгі рад іншых — усё гэта жывыя тыпы, недзе ўжо бачаныя, спатыканыя. Але ўдачу п’есы дапоўнілі артысты, іграючы жыва, вельмі натуральна, з тэмпэрамэнтам.

Вінцэнтага Сьліжыка — старога п’яніцу — знамяніта іграў сам аўтар і рэжысэр п’есы Ф. Аляхновіч, ужо даволі знаны са сцэны. Ён зразу ўзяў правільны тон і абдумана, бяз шаржу правёў сваю роль ад пачатку да канца, вызваўшы гарачыя оплескі ўжо самым сваім выхадам на сцэну. Дужа добры быў і Ігнат Радзівіловіч (Ф. Жукоўскі) — тып акуратнага да пэдантызму служакі, скупога, ды ня злога чалавека, каторы, атрымаўшы вестку аб мільённай спадчыне, не дзярэ носа ўверх, а прыродная скупасьць вызывае ў душы яго ўнутранае змаганьне. Трэйцюю з глаўных мужчынскіх ролей — Язэпа Жалейкі — іграў П. Бароўскі. Тут, апрыч сцэнічных здольнасьцей, патрэбен быў добры голас, і з гэтага боку п. Бароўскі заслужыў шчырай пахвалы. Дый голас яго ўжо шмат каму ў Вільні знаёмы, і мы сваімі пахваламі толькі будзем паўтараць агульны пагляд на яго.

Добрай партнэркай Язэпа была ў ролі Зоські п. Ляля Мэнке. Яе ігра адзначывалася поўнай свабодай і натуральнасьцю, хоць гэта было першае выступленьне яе на сцэне. Дуэты, адсьпяваныя ею разам з п. Бароўскім, публіка наградзіла доўгімі оплескамі. Шкада толькі, што ў часе сьпеву трудна было дачуцца слоў, каторыя