Старонка:Выбраныя творы праблемы культуры, літаратуры і мастацтва.pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


НАШЫ СТРАТЫ

Колькі нашых братоў-беларусаў, адарваных ад роднай нівы, злажыла свае галовы на палёх бітв — у змаганьні за чужую для іх справу, мы ня ведаем. Толькі пасьля вайны будзем мы лічыць нашы страты, аплакваць тых, хто зышоў са сьвету як ахвяра расейскага панаваньня на нашай зямлі. Але і апрыч ахвяр вайны гэты мінуўшы ўжо 1916 год быў для беларусаў дужа цяжкі: ён вырваў спаміж нас двое людзей, каторыя ў беларускім руху занімалі надта выдатнае становішча.

Першы удар быў з гэтага боку ваеннага фронту: у ноч 4 на 5 лютага 1916 году памерла вядомая пісьменьніца-паэтка і грамадзкая работніца на беларускай ніве — Алёйзія з Пашкевічаў Кейрысовая, шырока знаная пад прозьвішчам Цётка.

Зь імем Цёткі злучаюцца першыя зачаткі беларускай работы ў Вільні — у 1904—1905 гадах, калі, поруч з рэвалюцыйным рухам па ўсей Расеі, пачаўся у шырокіх масах народных рух беларусаў. Пад той час у Вільні пачалі ладзіцца беларускія работніцкія арганізацыі — кружкі Беларускай Сацыялістычнай Грамады, і тут Цётка выказала свае арганізатарскія здольнасьці. Яе можна было бачыць на ўсіх вялікшых работніцкіх сходах, — а калі настаў час вялікіх публічных мітынгаў, Цётка выступала ўсюды, будзячы агульны спогад сваімі шчырымі, гарачымі беларускімі прамовамі. Асаблівую энэргію выявіла Цётка ў часе сваей нядоўгай працы ў новавілейскай бальніцы: яна была тут у самым цэнтры работніцкіх арганізацый Нова-Вілейска.

Ужо пад самы канец рэвалюцыйнаго пэрыяду ў Вільні пачала выхадзіць першая беларуская легальная газэта «Наша Доля», і Цётка прыняла ў ей гарачае учасьце. Маючы вялікія пісарскія здольнасьці, яна друкавала тут свае творы, каторыя станавілі прадоўжаньне яе першых паэтыцкіх спроб на сучасныя тэмы, выпусканых нелегальна ў дзясятках тысяч лятучых лісткоў.

Калі рэакцыя пачала шырыцца ўсё болей і Цётку пацягнулі пад суд, яна прымушана была выехаць за граніцу. Яна знайшла сабе прыпынак у Львове — між братамі ўкраінцамі. Тут хадзіла ў унівэрсытэт — на гістарычна-філялягічны факультэтПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content і спэцыяльна працавала над беларушчынай. Як тэму для дактарату выбрала беларускіе батлейкі і сабрала багаты матэрыял да гэтага.

Выйшаўшы замуж і зьмяніўшы гэтак імя, Цётка вярнулася назад у родны КрайПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content, каб далей працаваць між сваімі. Тут, у Вільні, яна была пры закладзінах беларускага тэатруПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content, беларускіх грамадзкіх арганізацый. Працавала дзеля школьнай справы, падгатаўляючы кніжкі для пачатковых школ, і выпусьціла ў сьвет сваё «Першае чытаньне»Памылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content. Нейкі час была ў Пецярбурзе, дзе працавала ў беларускай калёніі, пісала і памяшчала свае творы у «Маладой Беларусі». Пасьля наладзіла ў Мінску месячнік для маладзёжы — «Лучынку» і была там глаўнай літаратурнай кіраўнічкай5.

Калі настала вайна, Цётка запісалася ў сёстры міласэрдзя і пад кулямі на палёх бітв аказвала помач раненым, не зьвяртаючы ўвагі на небасьпечнасьць. Пасьля, каб быць у Вільні, паступіла ў тутэйшы тыфусовы барак і працавала блізка да апошніх дзён расейскага панаваньня. І тут, спатыкаючы хворых салдатаў-беларусаў, Цётка вяла між імі сваю беларускую работу. Толькі перад самым адходам расейцаў, баючыся, каб яе ня вывезьлі разам з адступаўшым войскам, Цётка папрасіла даць ей на нейкі час одпуск.

Калі — пасьля прыходу немцаў — пачалася шырокая беларуская работа дзеля наладжаньня беларускіх школ, Цётка была тут першая: яна вышуківала вучыцельс- кія сілы, зьбірала дзяцей, сама кіравала школьнай работай. Гэтаксама яе стараньнем былі ўрэшце адкрыты беларускія вучыцельскія курсы ў Вільні, на каторых Цётка выкладала пэдагогіку, гігіену і інш. Поруч з тым знаходзіла яшчэ час і дзеля таго, каб вясьці работу між сваімі старымі знаёмымі — віленскімі работнікамі.