Старонка:Выбраныя творы праблемы культуры, літаратуры і мастацтва.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі


10-ЛЕТНІ ЮБІЛЕЙ БЕЛАРУСКАЙ ПРЭСЫ

14 верасьня (па старому стылю - 1-га) 1916 г. мінула роўна дзесяць гадоў, як на вуліцах Вільні паявіўся першы нумар першай беларускай легальнай газэты - "Нашай Долі".

"Наша Доля" была першай яркай праявай беларускага нацыянальнага руху. Свабоду друку народ ужо быў здабыў тады, і нельга было не пазволіць на выдаваньне беларускай газеты. Затое мясцовыя ўласьці знайшлі даволі спосабаў, каб ня даць ходу газэце: спаміж 6 выйшаўшых нумароў яе ажно 5 былі сканфіскаваны паліцыяй (некаторыя нават яшчэ ў друкарні - перш, чым іх закончылі друкаваць). "Афіцыяльны" рэдактарПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content быў арыштован,, аддадзен пад суд і цяжка засуджан, ды адкруціўся ад кары толькі ўцёкшы за граніцу. Многа штрафаў было наложана на рэдакцыю, і гурток асноўцаў, каторыя выдавалі газэту за свае цяжка запрацаваныя грошы, прымушан быў аддаць на іх апошкі. Затое ж выхад "Нашай Долі" зрабіў незвычайна сільнае ўражаньне на грамадзянства: на вуліцах места ўсюды відаць было беларускую газэту, каторую бралі нарасхват. Дзьверы рэдакцыі не зачыняліся ні на мінуту, а праз колькі дзён, як першыя нумары дайшлі да вёскі, адтуль паплылі нялічаныя пісьмы, у каторых чуваць было сьлёзы радасьці "простых, шэрых" людзей - людзей, каторыя наканец даждаліся, што іхняй "простай" мовай друкуюць газэту!

Пасьля выхаду чацьвёртага нумару "Нашай Долі" наступіў разгром супрацоўнікаў яе: большая часьць іх ужо даўно працавала, укрываючыся ад арышту за старую работу на беларускай ніве, і гэта прымусіла іх на мамэнт "счэзнуць", калі пачаліся рэпрэсіі проці ўчасьнікаў газэты. №№ 5 і 6 выйшлі ўжо пад новай рэдакцыяйПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content, але і іх спаткала ліхая доля папярэдніх: яны былі сканфіскаваны, а выдавецтва "Нашай Долі" прыгаворам суда спынена назаўсёды.

Гэткая была гісторыя першай легальнай беларускай часопісі. Але, наагул, яна першай у беларусі не была: яе папярэдзіў у канцы 80-тых гадоў патайны "Гоман", выдаваны ў Мінску, і ў 1903 гаду - "Свабода", таксама выйшаўшая патайна, як орган Беларускай Рэвалоцыйнай ГрамадыПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content. Але "Наша Доля" адкрыла сабой эру шырокай нацыянальнай беларускай работы, каторая з таго часу і шырылася з году ў год ажно да нашых дзён.