Старонка:Выбраныя творы праблемы культуры, літаратуры і мастацтва.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


І нядзіва: апрача часьці рэчай, зробленых рукамі высяленцаў з Польшчы, усё гэта выраблена рукамі сыноў тых жа беларусаў і літоўцаў, толькі зроблена ў работных дамох, наладжаных тутэйшымі палякамі. І ўсё гэта магло бы быць роўна добра расстаўлена ў абодвых суседніх аддзелах.

Адзначыўшы, што кіраўніком польскіх работных дамоў належыцца шчырая падзяка за тое, што яны з такой пашанай адносяцца да індывідуалізму аснаўных народаў Краю, выяўленага ў народных вырабах, ды што не пайшлі па сьлядох тых дзікіх нацыяналістаў, каторыя хочуць нішчыць усё тутэйшае — пачынаючы ад роднай мовы народу, — мы пяройдзем далей да аддзелаў літоўскага і беларускага.

І тут знойдзем вельмі многа супольнага. Праўда, ёсьць адна даволі значная розьніца: гэта — у колерах. У беларусаў пераважываюць колеры: белы, чырвоны, чорны; у літвіноў — белы, чырвоны і зялёны. Таксама і ў арнамэнтах: беларускі васілёк і гвазьдзіка, каторыя ў розных стылізацыях бачым на старых тканінах — слуцкіх паясох і інш., у літвіноў замяніў туліпан. Але, апрача гэтых адмен, усе ўзоры — геамэтрычныя і іншыя, як на паяскох сялянскіх, так і на гуньках, дарожках і т. п., зусім аднастайныя. Відаць, доўгае супольнае жыцьцё ў супольнай дзяржаве — Вялікім Княстве Літоўскім, моцная зьвязь эканамічная і адзінакавыя гістарычныя варункі гэтак збліжылі культурна беларускі і літоўскі народы, што збліжыліся іх душы, і, хоць рознымі мовамі гавораць, гэта блізкасьць выяўляецца там, дзе працуе вока і рука.

Само сабой разумеецца, што тут вялікую вагу мае аднастайнасьць матэрыялу і струмэнтаў, каторымі вырабляюцца беларускія і літоўскія народныя вырабы. Ды ёсьць многа ў душах беларусаў і літвінаў такога, што разьдзяляе іх як асобныя індывідуальнасьці. Але ўсё ж такі, судзячы паводлуг даных выстаўкі, каторая сягоньня адкрываецца, судзячы і паводлуг усіх даўнейшых, можна сказаць, што беларусы і літвіны — гэта найбольш блізкія да сябе народы Краю і што ўся творчасьць Краю аснована на індывідуальнасьці гэтых народаў.

АДГАЛОСКІ ЖЫЦЬЦЯ

З густога туману, у якім яшчэ нядаўна толькі чуць-чуць блішчэла зорка адраджэньня беларускага народу, пачынае ўсё ясьней і ясьней вырысовывацца наша будучына. Народ-мучанік, народ-гаротнік, бяспраўны, забіты, прыніжаны доўгай няволяй, скідае старыя путы і бачыць перад сабой тое, аб чым дагэтуль адно ў думках сукромных мог думаць. І, зьдзіўлены, бачыць, як «простая» мова яго здабывае сабе крок за крокам, дзень за днём шырэйшае мейсца ў грамадзкім жыцьці, — бачыць, што яго стаўляюць нараўне з другімі народамі Краю, каторыя яшчэ ўчора ўважалі сябе за яго паноў.

Як прынімае гэту навіну наш народ? — Толькі глухія весткі даходзяць да нас аб гэтым. Толькі з слоў абурэньня нашых ворагаў, панаваньню каторых прыходзіць канец, мы даведываемся, што ў вёсцы беларускай расьце нейкае новае, нязнанае дагэтуль настраеньне. Але яснага адказу даць на пытаньне яшчэ нельга: паштовыя правілы, труднасьць зносін зь местам — усё гэта не дапускае да нас голасу вёскі.

Беларускі народ любіць выказваць свае перажываньні, сваю радасьць, жаль, гора, надзею — у песьні, вершу. Затым-то ад пачатку беларускай прэсы — ад 1916 годуПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content — нарадзілася нялічанае чысло беларускіх народных паэтаў, каторыя ў творах сваіх найлепей выяўлялі стан душы народу. Яшчэ ў часе расейскай рэвалюцыі ўкладалі яны свае вершы — часта няўмела, але заўсёды шчыра. А калі сталі выхадзіць