Старонка:Выбраныя творы праблемы культуры, літаратуры і мастацтва.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


кніжкі — як да чытаньня, так і да навукі — друкаваліся найбольш і такімі, і сякімі літарамі. Поруч з гэтым і «лаціністы» дзеляцца на два кірункі: адны пішуць гэтаксама, як палякі, апіраючыся на тым, што многа нашых беларусаў-каталікоў, каб маліцца з польскіх малітвеньнікаў (беларускіх ажно да апошняга часу не было), вучыліся чытаць сьпярша па-польску; другія, уважаючы, што пры навуцы чытаньня вымова двайных літар cz і sz — гэта чыстае мучэньне для дзяцей, што наагул з пэдагагічнага пагляду кожнаму зыку павінен адпавядаць свой асобны знак, пішуць правопісмом чэскім, — значыць, замест cz ужываюць u, замест szљ. Гэтае апошняе пытаньне — чэхізмы чы палянізмы — часьцю ўжо разьвязана: усе кніжкі для школы, значыць, для тых, каго трэба навучыць чытаць, друкуюцца чэскім правопісмом, ды гэтаксама літаратурныя творы; затое публіцыстыка, каторая мае мэту дайсьці да тых, хто ўжо ўмее чытаць, ды пры гэтым да людзей сталых, карыстаецца найбольш польскім правопісмомПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content. Але асноўнае пытаньне: латыніка ці «гражданка», хаця ў занятых землях землях апошняя забаронена, не разьвязываецца так лёгка.

Трэба думаць, што забарона друку рускімі літарамі скончыцца разам з вайнойПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content, і тады пытаньне аб шрыфце прыйдзецца так ці гэтак разьвязаць. Але нават і тады яшчэ ня будзе пэўнасьці, што зроблены выбар будзе пацьверджан жыцьцём.

Цікавы прыклад дае нам Румынія. І там, як у нас, здаўна былі два шрыфты. Каля палавіны мінуўшага сталецьця пераважыў шрыфт «рускі», і ўсё ў Румыніі друкавалі «кірыліцай»Памылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content. Але за апошнія 50—60 гадоў «кірыліцу» выціснула зусім латыніка, — і здавалася, што гэтак ужо будзе на вечныя часы. Ажно вось цяпер — у часе вайны — у Румыніі ізноў робяцца спробы вярнуць «кірыліцу», і ўжо адна газэта друкуецца «рускімі» літарамі.

Гэты прыклад паказвае найлепей, якое цяжкое пытаньне стаіць перад беларусамі. І як бы мы ні разьвязалі яго цяпер, разьвязка будзе вымагаць зацьверджаньня жыцьцём, каторае паправіць абмылку, калі яна зроблена.

НА ВЫСТАЎЦЫ

Душа народу выяўляецца ў творах рук чалавечых. Старая гэта праўда, прызнаная безь ніякай споркі ўсімі, хто занімаўся фальклёрам, хто працаваў над пазнаньнем, што творыць народ словам — музыкай або рукамі сваімі з рэчай матэрыяльных. І з гэтага пагляду многа цікавых вывадаў можна зрабіць з наладжанай у Вільні выстаўкі вырабаў работных дамоў.

Выстаўка падзелена на чатыры аддзелы: беларускі, літоўскі, польскі і жыдоўскі. Само сабой разумеецца, што апошні мае выразныя, характэрныя жыдоўскія нацыянальныя адзнакі, бо жыдоўскі народ з сваей асобеннай культурай рэзка выдзяляецца між народамі нашага Краю. Затое варта бліжэй прыгледзіцца да аддзелаў: літоўскага, польскага і беларускага.

Калі будзем іх аглядаць у вышэйпісаным парадку і зь літоўскага аддзелу — першага ад уходу — пяройдзем праз польскі да беларускага, дык найлепшае вока між выстаўленымі ў польскім аддзеле рэчамі ня знойдзе нічога, што паказывала бы на яго польскасьць, — апрыч надпісу! Тыя ж тканіны пакрываюць сьцены, што і ў беларускім ды літоўскім. На вельмі пекна вытканых і вышытых заслонах для вокан і дзьвярэй — узоры з старых, беларускай работы, слуцкіх паясоў, арыгіналы каторых бачым побач у аддзеле беларускім. А ўсе вышыўкі, усе аздобы на розных дробных рэчах — гэта ўсё ўзята зь беларускіх і літоўскіх ручнікоў і паяскоў, якія гэтыя два народы носяць і сягоньня ды якіх многа выстаўлена ў беларускім і літоўскім аддзелах.