Старонка:Выбраныя творы праблемы культуры, літаратуры і мастацтва.pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


нцы ў Галічыне — уніяты, ды толькі пад Расеяй — праваслаўныя. З гэтай прычыны тамака ўсё духавенства ішло разам з народам, балела яго болем, цешылася яго радасьцю. Уніяцкія ксяндзы ў Галіччыне і каталіцкія ксяндзы-ЛітвіныПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content ў Літве аказалі вялікія заслугіПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content сваім народам.

Зьвяртаем вочы да беларусаў, — і тут палажэньне зусім зьмяняецца. Не было ў нас кузьні вольнай думкі і вольнага слова беларускага, як у Ўкраінцаў і Літвінаў: не было ніводнага кусочка зямлі Беларускай за межамі Расеі, ды ўся яна, увесь народ Беларускі гібеў пад маскоўскім панаваньнем. А поруч з гэтым ня мелі мы і тэй вялікай помачы ад свайго духавенства, якую мелі і маюць Украінцы і Літвіны: народ наш разьдзелен на дзьве часьці паводлуг веры, ды гэтак жа разьдзелена і духавенства, між абедзьвымі часьцямі каторага здаўна ішло змаганьне на рэлігійным грунце, дык аб народзе ніхто ня думаў, не клапаціўся...

Цяпер часьць Беларускай зямлі апынулася за межамі Расеі, і тут мы можам і павінны залажыць урэшце кузьню беларускай вольнай думкі, беларускай навукі. Вось паадкрываліся ўрэшце беларускія народныя школы, каторыя так сурова забаранялі маскалі, — і хоць у цяжкіх варунках ідзе наша культурная праца, бо мала рук да яе, а ўсё ж такі ідзе, разьвіваецца. Толькі не хватае нам яшчэ і цяпер таго другога варунку для нацыянальнага адраджэньня, які мелі і маюць Літвіны і Ўкраінцы: мы ня маема помачы ад духавенства, каторае ў нас, на Беларускай зямлі, займалася заўсёды працай: праваслаўнае — для Масквы, каталіцкае — для Варшавы...

Гэтак далей быць не павінна, і — мы верыма — ня будзе. З канцом маскоўскага панаваньня духавенства ўсходняга абраду (а яго асталося надта мала)4 павінна будзе працаваць ня дзеля Сыноду, а дзеля Народу. А поруч з тым, як скончыўся і маскоўскі ўціск каталіцтва, як ня трэба ўжо напружаць усіх сіл дзеля абароны яго ад напасьцей царавых слуг, — каталіцкае духавенства хіба таксама зьверне ўвагу на нацыянальныя патрэбы Беларускага народу, катораму яно мае мэту служыць.

І хоць цяжкі час перажываем мы цяпер, хоць мала ў нас рупных рабочых рук, шмат каторых вывезьлі з сабой маскалі, — ды весялей робіцца на душы, калі падумаеш, што ўрэшце мінаюць ненармальныя варункі, у каторых народ наш дагэтуль жыў. Даждаўшыся волі, народ Беларускі шпаркімі крокамі пойдзе за братамі Ўкраінцамі і Літвінамі па тэй дарозе, на якую варункі жыцьця яго дагэтуль не пускалі.

ТВОРЧАСЬЦЬ КРАЮ

Паднятая ў апошніх часах думка аб патрэбе адкрыць у Вільні пастаянную выстаўку народных вырабаў, асабліва вырабаў артыстычных, гдзе тыя вырабы можна было бы і купляць, мае для нашага Краю вялікую вагу. Гэткая выстаўка павінна паказаць, што творыць наш Край, што народ умее рабіць, якое ў яго артыстычнае пачуцьцё, якія пануюць матывы. Многа дзеля гэтай справы зрабіла ў сваім часе Літоўскае артыстычнае таварыства, каторае перад вайной на штогодных артыстычных выстаўках завяло аддзел літоўскіх народных вырабаў. Таксама колькі год таму назад у Вільні была ўстроена вялікая краёвая выстаўка, на каторай былі сабраны вырабы народныя з усяе Літвы і Беларусі — паводлуг губэрній. Былі тут вырабы беларусаў, літвінаў, жыдоў ды іншых народаў, што жывуць на нашай зямлі. Багаты гэта быў збор і ярка выявіў артыстычныя наклоннасьці і задаткі тутэйшых жыхароў.

Вось падобную выстаўку, толькі ўжо пастаянную, і трэба было б1 цяпер у нас наладзіць: народу патрэбны новыя заработкі, бо звычайнай даўнейшай работы няма. Такую выстаўку можна было бы назваць Народным музэем Літвы і Беларусі, і