Старонка:Выбраныя творы праблемы культуры, літаратуры і мастацтва.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


А куды нясуць на паказ сваю?
- На сьвет цэлы.
А хто гэта іх, не адзін мільён,
Крыўду несьць наўчыў, разбудзіў іх сон?
- Бяда, гора.
А чаго ж, чаго захацелася ім,
Пагарджаным век, ім сьляпым, глухім?
- Людзьмі звацца.

Каб растлумачыць сабе глыбокае значэньне гэтай песьні, - каторая мо на нейкі час зробіцца народным гімнам беларусаў, - чытачу трэба было б паглядзець "Нашу Ніву": яна многа цікавага скажа яму".

Так глядзіць на беларускі рух Максім Горкі: глыбокі сэнс, вялікую вагу знайшоў ён у культурнай рабоце беларусаў, збудзіўшыхся да сьвядомага жыцьця...

Таго сэнсу, тэй вагі не здалелі ўбачыць тыя, што жывуць побач з намі - на Зямлі Беларускай!

Занятыя толькі сабой, дбаючы толькі аб сваю карысьць, яны ня йдуць разам з жыцьцём, - і жыцьцё абміне іх.

НА ЗВАРОТНЫМ ПУНКЦЕ

Беларусы, Літвіны, Украінцы - гэтыя тры народы былі калісь зьвязаны гісторыяй, а пасьля, калі гасударственая зьвязь разарвалася, іх заўсёды збліжаў к сабе супольны ўціск, супольная нядоля. І для ўсіх трох зорка ясьнейшай будучыны, зорка нацыянальнага адраджэньня і вызваленьня засьвяціла бязмала ў той самы час.

Толькі няроўныя былі варункі, у каторых кожны народ пачаў здабываць сабе новую долю. І трэба адзначыць, што палажэньне беларусаў, збудзіўшыхся да культурна-нацыянальнай працы апошнімі, было найгоршае.

Літвіны і Ўкраінцы ня ўсе жылі ў межах Расейскай дзяржавы. Некалькі мільёнаў Украінцаў апынулася ў Галіччыне пад аўстрыяцкім панаваньнем і там мелі волю для разьвіцьця сваей культуры, сваей мовы, мелі школы з украінскай навукй, захавалі свой нацыянальны Ўніяцкі касьцёл. Ды нядзіва, што ўкраінскі народ скора - бо праз колькідзесят гадоў - дашоў да тэй вышыні культурнага разьвіцьця, на якой стаяць другія народы, палажыў аснову ўкраінскай навукі, артыстычнага творчаства і самабытнага грамадзкага жыцьця. Украінцы ў Галіччыне - гэта вялікая палітычная сіла, і зь ею лічацца і ў міжнароднай палітыцы. Вось, дзякуючы гэтым здабычам Украінцаў у вольнай Галіччыне шыбка разьвівалася ўкраінская справа і пад маскоўскім панаваньнем, нягледзячы на тое, што тут яшчэ трывала забарона друку, забарона вольнага слова і ўкраінскай школы, уціск веры і т. д. - Гэтаксама пашанцавала і братом нашым Літвінам, хаця ў меншай меры: частка іх, праўда - невялікая, жыла ў Прусах, і тут у часе маскоўскага ўціску, у часе найвялікшага гнібеньня літоўскай мовы Літвіны залажылі сваю першую газэту, друкавалі літоўскія кніжкі ды ўсё гэта цішком, кантрабандаю прывозілі ў Літву і шырылі між народамі. І гэткая работа, гэткая сяўба літоўскай нацыянальнай сьвядомасьці пры помачы загранічных друкаў дала багаты ўраджай: калі ўрэшце настала і пад Расеяй свабода друкуПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content, літоўскі народ быў ужо падгатаваны да таго, каб з тэй свабоды скарыстаць і пачаць шырокую, усенародную культурную працу.

Яшчэ і другі варунак літоўскага і ўкраінскага жыцьця прынёс вялікую карысьць гэтым двом народам: гэта - еднасьць веры. Літвіны, за малым усе каталікі; Украі-