Старонка:Выбраныя творы праблемы культуры, літаратуры і мастацтва.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Беларусы поруч з прадстаўнікамі ўсіх тутэйшых нацый працуюць у камітэтах і таварыствах дзеля апекі над сем'ямі запасных, дзеля помачы паўцякаўшым з родных месц, зруйнаваных у часе бітв. Беларускае грамадзянства шчыра адклікаецца на ўсе патрэбы народу і краю, сяляне дзеляцца сваім дабром і памагаюць працай сваей у гаспадарках, дзе не асталося і рабочых рук, на'т слалі грошы братам - польскім сялянам.

У агульнакраёвай працы мы спатыкаемся зь людзьмі іншых нацый, з каторымі жывем ад вякоў, але былі мала знаёмы. Цяпер адны адных пачынаюць лепей пазнаваць, пачынаюць адны адных цаніць і лічыцца з чужымі думкамі і жаданьнямі. Гэта відаць хаця бы з таго, што ва ўсіх грамадзкіх справах усялякія абвесткі, афішкі ды іншыя выданьня друкуюцца ў нас у пяці краёвых мовах, - у тым ліку па-беларуску.

Цяжкі, сумны час перажывае наш народ і ўвесь край. Але поруч з гэтым выяўляецца моц нашага народу, каторы не апускае ўжо рук ад першай бяды, выяўляецца і тое, што ўсе нацыі краю могуць, калі захочуць, працаваць у згодзе і еднасьці - дзеля карысьці супольнай бацькоўшчыны нашай, нашага краю. І на гэтым апіраецца нша надзея, што мінецца час ліхалецьця і ясная зорка ўсім нам ярка засьвеціць.

НАРОДНАЯ ЗАДАЧА

Спадзеючыся на лепшае заўтра', нельга сядзець злажыўшы рукі сягоньня.

І што б ні прынесла з сабой вайна, што б яна ні суліла нам у будучыні, мы павінны ўжо цяпер прыгатаўляцца да гэтай будучыні, думаць аб ёй, шукаць дарог да яе.

Адна думка злучае ўсіх грамадзян нашага краю: гэта - дайсьці таго, каб шкоды, якія робіць нам вайна, як найменш адбіліся на нашым жыцьці. А дзеля гэтага трэба, каб народ, спазнаўшы сваю моц, спазнаўшы, якую сілу ён можа мець, калі ўсе пойдуць разам да аднэй мэты, - устаў да вялікай культурнай працы дзеля вызваленьня сябе з путаў цемнаты, беднасьці і паняверкі.

Праз вайну счэзла адна бяда: страшэнная ўласьць гарэлкі. Гарэлкі няма, - і калі дзе-нідзе людзі, ласыя да гэтай атруты, гоняць яе з палітуры ці дэнатурату, дык гэта невялікі страх. Горшы страх, што з канцом вайны можа йзноў вярнуцца п'янства, што народ, прывучаны да яго праз сотні гадоў, мо йшчэ не здалее забыцца аб гарэлцы, ня знойдзе, якой уцехай замяніць гэтую "весялуху", што за момант вясельля губіла часта-густа ўсё жыцьцё чалавека. І ўжо цяпер трэба панатужыць свае сілы, каб нрод знайшоў новыя - культурныя спосабы цешыць душу і сэрца.

У ліку культурных уцех першае месца займае тэатар. Хараство думкі, хараство ідэі ён злучае з хараством слова, песьні, абразоў. Ён у шэрыя будні жыцьця нясе з сабою новыя, моцныя перажываньні, дае можнасьць перажыць такія цудоўныя мамэнты, аб якіх адно ў сьне даводзіцца сьніць "шэрым людзям"... Ён будзіць у нас сьведамасьць жыцьця, сьведамасьць, што мы жывём.

Даць гэткую ўцеху вёсцы - гэта значыць збудзіць у ей новае жыцьцё, падняць уверх - на цэльнае неба! Разумеючы гэта, усе культурныя работнікі ўжо пачалі працаваць, каб ня толькі вялікшыя гарады мелі тэатры, але каб і наша вёска пазнаёмілася зь ім.

Цяжкая гэта работа. Многа працы, многа сіл вымагае. Тым болей трэба рупіцца аб тое, каб яе зразу жа добра, акуратна наладзіць, каб праца грамадзянства не змарнавалася.

Каб народны тэатр быў праўдзівай школай жыцьця, каб клікаў людзі на сьветлую дарогу да вялікіх сусьветных ідэалаў, ён павінен быць родным для народу. Гэта