Старонка:Выбраныя творы праблемы культуры, літаратуры і мастацтва.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


17 Багдановіч — сьведамы паэт: ён ня толькі пачувае красу, — ён яе разумее. І — каб пераказаць нам яе — падбірае такія словы і абразы, што папраўдзе выклікаюць у нашай душы шчыры отклік. Усё ў яго выходзіць ў такіх мяккіх тонах, быццам на старых тканінах-габэленах, усё сагрэта шчырым пачуцьцём ды ўсё гэта жыве, выдаецца рэальным.

Лясун калышацца на тонкаствольных соснах, і здаецца, быццам чутно яго граньне… У срэбных праменьнях месяца купаюцца русалкі і расплятаюць свае косы, — на дне ракі — у ціне, у вечнай цішы — сьпіць сівавусы, згорблены вадзянік адвечным сном: аб ім ужо ніхто ня помніць… Чуецца шэлест вужоў, што на Ўзьвіжаньне — у цёмну васенную ночку — з царом зьмяіным паперадзе паўзуць празь лясы і палі «на зімовы цёплы вырай»… З далёкай мінуўшчыны паўстаюць жывыя абразы «Летапісца» і «Перапішчыка»; вясковыя дзяўчаты у панскі двор узятыя «ткаць залатыя паясы», кідаюць праз шыбы сумны, тужлівы пагляд за вакно — туды, «дзе расьцьвіла вясна, дзе блішча збожжа ў яснай далі, сінеюць міла васількі», — і «тчэ, забыўшыся, рука заміж пэрсідзкага узора цьвяток радзімы васілька»…

Багдановіч умее ўсё ажывіць, ператварыўшы па-свойму. І лёгка ліюцца яго вершы кунштоўнай, філіграннай работы, а кожын формай падходзіць да думкі. Думак тых — багата, і вось бачым у «Вянку» вершы такой формы, такой будовы — частка вельмі рэдкай, якой могуць пахваліцца толькі найбольш культурныя народы з найвышэй разьвітай літаратурнай мовай, здаецца, калі б наш «пясьняр красы» меў толькі адну мэту: паказаць, што беларуская мова можа разьвівацца, як мова літаратурная — дык ён гэтай мэты дайшоў.

«Вянок» — гэта праўдзівая пэрла ў беларускай паэзіі. Раўнаваць Багдановіча ні з кім ня будзем: не затым, што няма лепшых за яго паэтаў (бо такія ёсьць), але затым, што ён ні да каго не падобны. Яго душа замкнёная ў сабе, жыве ў нейкім іншым, асаблівым сьвеце — у сьвеце чыстай красы і шчырай паэзіі, ды толькі празь яе глядзіць на нашае жыцьцё — рэальнае, цяжкое, поўнае змаганьняПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content і безупыннай працы. І як у летні гарачы дзень у крыстальна чыстай крынічнай вадзе асьвяжаецца нашае цела, так асьвяжае душу паэзія Максіма Багдановіча.

НА МЯЖЫ ДВУХ ГАДОЎ

Вайна, быццам навальніца, замуціла, разварушыла спакойны ход жыцьця нашага краю. І нядзіва: у нас пад бокам ідзе страшэннае змаганьне; цяжар вайны лёг перш-наперш на плечы нашага народу: з пагранічных краёў бягуць грамадамі да нас людзі, страціўшыя ўсё, што мелі, і вынесшыя з-пад куль і бомб адно толькі свае галовы…

Цяпер, аглядаючыся назад — на ўвесь год, што дажывае апошнія мінуты, — дужа цяжка зрабіць падрахунак здабыткаў і страт нашага грамадзянскага жыцьця. Спорная творчаская работа трывала толькі поўгода і спынілася зь першымі стрэламі гармат, — а пасьля пайшлі толькі ахвяры бязь ліку — і людзьмі, і дабром. Усё ж такі, павэдлуг старога звычаю, ня будзем лічыць цяпер страт сваіх: яны йшчэ шмат узрастуць — а глянем на той прыбытак, які даў 1914 год беларускаму народу.

Пачатак году суліў добры канец: гэтак усё пачынала ладзіцца ў беларусаў. Ня тое выйшла, — а ўсё ж такі зроблена нямала.

Асабліва ўзрос і разьвіўся беларускі выдавецкі рух, — і гэта найлепшы знак, як узрастае нацыянальная сьвядомасьць нашага народу, як ён рвецца да роднай кніжкі, роднай газэты.

3 года ў год узрастае патрэба чытаць беларускае друкаванае слова. Гэта ўжо не