Старонка:Выбраныя творы праблемы культуры, літаратуры і мастацтва.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


га чалавека. Даючы сумныя абразы гора і нядолі народнай, кніжка Купалы родзіць веру, што будзе лепей, што папраўдзе блізка ўжо часіна адраджэньня забытых і забітых беларусаў. І самі сабой успамінаюцца тыя моцныя, быццам з граніту выкаваныя словы Купалы:

К свабодзе, роўнасьці і знаньню
Мы працярэбім сабе сьлед!
І будзе ўкукаў панаваньне
Там, дзе сягоньня плача дзед!

"Шляхам жыцьця" ідзе Купала, але ў кніжцы яго відаць, што той шлях цягнецца далёка-далёка ў будучыну, і пясьняр прарочым словам прымушае верыць, што, ідучы сваей дарогай, мы дойдзем урэшце да лепшай долі.

ПЯСЬНЯР ЧЫСТАЙ КРАСЫ

У канцы краю Расейскай зямлі - здалёк ад роднай старонкі - сплятаў пясьняр свой "Вянок" са "шчырых думак і чуцьця"Памылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content

Захаваў ён у сваей чулай на ўсялякае хараство душы "краскі, сьвежыя калісьці": зь іх тварыў прыгожыя абразы далёкай Бацькаўшчыны і ўліваў пачуцьцё і душу ў тое, што жыло калісь і замёрла, ды толькі сьлед у гутарках-легендах народных пакінула, у творах даўных майстроў-артыстаў адбіваецца.

Нездарма на першай страніцы сваей кніжкі зьвяртаецца Максім Багдановіч да чытачоў сваіх з гэткімі словамі:

Вы, хто любіце натрапіць
Між страніц старых, пажоўклых
Кнігі, ўжо даўно забытай,
Блеклы, высахшы лісток, -
Праглядзіце гэты томік...

Запраўды: чытаць вершы Багдановіча павінны толькі тыя, хто разумее музыку слова, чыя душа бачыць хараство ў чыстай паэзіі.

Багдановіч любіць родну старонку, любіць свой народ беларускі. Здалёк глядзіць ён на родныя вёскі і ўсюды бачыць панаваньне гора і бяды: "хваляй шырокай" разьлілося гора па ўсей зямлі, "родны наш край затапіла". І з грудзей песьняра рвецца крык-кліч: "Брацьця! Ці зможам грамадзкае гора?! Брацьця! Ці хваце нам сілы?!" Сілы хваце - пясьняр верыць у гэта. Ён глядзіць у мінуўшчыну, як "нашых дзедаў душылі абшары лясоў", як "яны тыя пушчы звадзілі агнём", і радзіць браць прыклад "з гэтых дзедаў суворых"Памылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content, "не хіліцца зь бяды, не пужацца агня". Ён верыць, што і ў нас усплывуць з дна захаваныя тамака пэрлы, і, раўнуючы народ да мора, кліча:

Удар, цыклон, удар на мора,
Цалуй яго ў глухое дно,
Ўсплясьні ваду - і пэрлаў горы
На бераг выкіне яно.

Але не грамадзкія тэмы займаюць глаўным чынам паэта: ён перш за ўсё шукае чыстай красы і ў тэй дзяўчынцы васьмілетняй, што, пахіліўшыся з трывогаю над плачучым брацікам, выяўляе песьняру тайну Мадонны Рафаэля ("Мадонны"), і ў народнай веры ў лесуноў і русалак ды вадзянікоў ("У зачарованым царстве"), і ў абразох роднай прыроды, і ў страніцах мінуўшчыны ("Старая Беларусь").