Старонка:Выбраныя творы праблемы культуры, літаратуры і мастацтва.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


Лейба! торбу на ў задатак,
Дай мне крэпкага вінаПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content.

Ці ж ня так вядзецца і цяпер? Ізноў жа, чытаючы "Андрэя выбаршчыка", боязна робіцца, што і цяпер падчас новых выбараў можа паўтарыцца тое самае, шшто было падчас выбараў у трэцюю Думу. Выбіраюць сяляне выбаршчыка да воласьці ды загадваюць, выпраўляючы ў павет, падаць голас за такога дэпутата, каторы будзе шчыра стаяць за народ. - "Глядзі ж, Андрэй, трымайся! Ведай, за каго падаць голас. Не ганіся тамака за гарбатаю!.."Памылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content І хоць Андрэй цьвёрда адказвае: "Што мне іх гарбата! Я і сваю скарынку хлеба зьем... не такі я дурань, каб прадацца за гарбату", - усё ж такі, што выходзіць з выбараў? Выбіраюць нейкіх чарнасоценцаоў, каторыя рознымі пачастункамі, праўдамі і няпраўдамі затуманілі галовы сялянам, і дэпутатамі аказаліся акурат тыя людзі, каторых народ зусім не хацеў выбіраць. А прыпомнім, што так было: у Мінскай, і ў Віленскай, і ў Віцебскай, і ў Гродзенскай, і ў Магілеўскай губэрні... А што з гэтага выйшла? Выйшла тое, што беларускі народ ня меў ніводнага дэпутата, каторы б моцна стаяў за яго, за родны край, за матчыну мову сваю. "Ніхто не гаварыў аб цяжкай долі нашай"Памылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content...

Гэтае апавяданьне павінна быць прыкладам для сялян падчас новых выбараў як ня трэба выбіраць. Выбраць трэба спаміж сябе такіх людзей, каторыя не адракаюцца сваей мовы, сваіх звычаяў, сваей вёскі, каторыя не пагоняцца за "гарбатаю", а будуць падаваць галасы за праўдзівых сыноў Беларускай зямлі, шчырых зашчытнікаў нашага сельскага народу. Інакш і ў чацьвёртай Думе будзе тое самае, што было ў трэцяй.

Іншыя апавяданьні, каторыя, як ужо казаў, дужа добра аддаюць нашае жыцьцё, таксама паказваюць добрыя і благія бакі сялянскага быту.

Новая кніжка павінна знайсьціся пад кожнай сельскай стрэхай, бо толькі пазнаньне і крытыка самых сябе можа навучыць, што ў нас благое, што добрае, і падбіць народ парупіцца, каб зьвясьці ўсё злое, усе балячкі нашы дазваньня. Толькі тады благая мінуўшчына ня будзе ўваскрасаць на кожным кроку, а вёска хутка пачне інакш выглядаць і прыме облік поступу і культуры.

"ШЛЯХАМ ЖЫЦЬЦЯ"

Выйшла з друку новая беларуская кніжка, выданая вельмі артыстычна, - "Шляхам жыцьця" - зборнік вершаў нашага песьняра Янкі Купалы.

Кніжка цешыць душу кожнага шчырага беларуса. Гэта ужо сур'ёзны здабытак беларускай літаратуры. У аб'ёмістым зборніку (260 стр. вялікага фармату) лепей, як у асобных творахПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content, выяўляецца творчаская сіла і талент Купалы, і мы можам сьмела казаць, што пясьняр Маладой Беларусі займець пачэснае месца ў гісторыі беларускага адраджэньня.

"Шляхам жыцьця" - гэтае названьне дужа добра падходзіць да кніжкі. У пекных, зычных, шчыра і з размахам напісаных вершах адбіваецца жыцьцё нашага народу, шэрай беларускай вёскі, захованай негдзе між лясоў і балот. Многа гора, многа бед, крыўды. Многа смутку і жалю, што так цяжка, так дрэнна жывецца народу, каторы нічым не заслужыў на гэткую долю. Але ўжо нейкая новая сіла пачала разварачываць той стары ляд, пры каторым дыхаць нельга. Хваля чыстага, сьвежага паветра пракацілася па ўсей старане. Народ будзіцца ад сну. Пачынаецца новае жыцьце. І вось у вершах Купалы ўсё часьцей і часьцей - поруч з сумнымі настраеньнямі - зьвініць нотка бойкая, жывая; відаць, што сіла кіпіць і рвецца да дзела. Чуваць радасьць жыцьця - радасьць, каторая абыймае душу здаровага сільна-