Старонка:Выбраныя творы праблемы культуры, літаратуры і мастацтва.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


нацыянальныя і агульнакраёвыя пытаньніПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content і т. д., каб было гдзе друкаваць вялікшыя і больш сур'ёзныя літаратурныя творы. Аб гэтым многа гутарылі, многа думалі. Але неяк не маглі зь сіламі сабрацца.

Урэшце такі сабраліся: гэтымі днямі мы дасталі дужа радасную вестку зь Пецярбурга, што тамака справа наладзілася і з канца гэтага году пачнуць выдаваць беларускія зборнікі, каторыя павінны пакуль што замяніць дужа патрэбны беларускі месячнік. Вось, што нам пішуць:

"Сучасная беларуская мысьль выліваецца на паперу у "Нашай Ніве", календарох і беларускіх кніжках. З гэтых выданьняў кожнае мае сваю вядомую мэту; да гэтай мэты нагібаецца і іх істота. Аднак усё болей знаходзіцца між прабудзіўшыміся беларусамі думак і твораў, для каторых з розных прычын няма мейсца ў сучасных беларускіх выданьнях, і многа ёсьць такіх людзей, каторых сучасныя беларускія выданьні мала здаволіваюць. Вось, з гэтай-то прычыны ўжо даўно чуецца патрэба такога выданьня, дзе бы маглі знайсьці прыпынак дасюль бяздомныя творы, дзе бы магла падзяліцца сваімі думкамі ўся Маладая БеларусьПамылка цытавання Invalid <ref> tag; refs with no name must have content. Такім выданьнем быў бы найбаржджэй месячнік, ці часопісь. Але сягоньня мы можам пачаць толькі ад зборніка. Хрысьцім яго - "Маладая Беларусь".

"Маладая Беларусь" будзе выхадзіць кнігамі ў 160 стр., фармату 14х21 сант. Кніжкі будуць выхадзіць адна за аднэй як толькі набярэцца матар'ял. Ідучы да сваей мэты, "Маладая Беларусь" будзе мець аддзелы: 1) грамадзянскі, дзе будзем разьбіраць неадложныя для ўсяго беларускага грамадзянства пытаньні; 2) навучны - з асаблівай увагай на навучнае пазнаньне Беларусі; 3) аддзел прыгожага пісьменства".

Усё выданьне будзе вясьці выдаўніцкая беларуская суполка "Загляне сонца і ў наша ваконца", вядомая ўжо тым, што пусьціла ў сьвет багата беларускіх кніжок. Работа, за каторую суполка цяпер узялася, дужа важная і патрэбная, і мы ад усей душы шчыра вітаем яе думку. Хай жыве і разьвіваецца "Маладая Беларусь"!

МАЕ ЎВАГІ

Ляжыць перада мною новая беларуская кніжка - "Апавяданьні" Тараса Гушчы. Якія гэта апавяданьні, чытачы "Нашай Нівы" пэўна добра памятаюць, бо творы Тараса Гушчы друкаваліся ў нашай газэце, а цяпер адбіты ў аднэй кніжцы.

Прайшло пяць год, як аўтар пісаў тыя рэчы, што так добра і артыстычна аддаюць тагачаснае жыцьцё. Здавалася б, што жыцьцё ідзе наперад і што мінулае, аб каторым чытаем у "Апавяданьнях", не павінна ўжо вярнуцца. Але, прыглядаючыся да некаторых бакоў цяперашняга жыцьця, бачым за гэты час надта мала перамен у вёсцы, бачым ізноў усё тое, што лічылі мінулым. Каб мінулае было добрым, карысным для народу, тады маглі б мы толькі цешыцца, што яно варочаецца. Але бяда ў тым, што варочаецца ня добрае, а благое.

Вось хаця б узяць апавяданьне "Кірмаш". Ці і цяпер не бывае, што жонка з плачам просіць свайго мужыка вярнуцца цьвярозым з кірмашу, прыехаць "хоць раз як чалавек"? І хоць мужык, акуратна падумаўшы, прызнае, што жонка кажа праўду, бо "ці ж добра... прапіваць грошы?" - хоць дакляруе больш ня піць, але, сустрэціўшы шчырага сябра, каторы што-колечы купіў або прадаў, як жа ня выпіць адну-аднюсенькую чарку? - І заходзіць у карчму. А там як было - няма ведама. Толькі ведама, што адтуль выходзіць надта вясёлым, прыпяваючы:

Што мне жонка, што мне дзеці!
Напляваць мне на падатак...