Старонка:Выбраныя творы праблемы культуры, літаратуры і мастацтва.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


АРТЫКУЛ, ЛЕКЦЫІ, РЭЦЭНЗІІ, НАТАТКІ "МАЛАДАЯ БЕЛАРУСЬ"

Калі беларускі нацыянальны рух толькі пачынаўся, гэта быў рух чыста сялянскі: васьмімільённая мужыцкая грамада першы раз падала свой голас, пачала сама гаварыць аб сабе і сваіх справах, выказываючы свае думкі так, як было найлягчэй, - у роднай беларускай мове.

За наш народ лішне доўга гаварылі другія: або зусім чужыя людзі, або тыя сыны беларускай вёскі, каторыя выйшлі "ў людзі" і на сваіх сярмяжных братоў глядзелі зьверху ўніз. Ведама, ні адны не маглі пераказаць таго, што думае і чаго хоча народ: яны або ніколі ня зналі беларускага сялянства як ніжэйшага, "простага" стану, або так ад яго далёка адышліся, што перасталі разумець людзей, між каторымі ўзрасталі змалку. Затое усе шчырыя дэмакраты горача віталі прабуджэньне вёскі і сталі працаваць над тым, каб ей лягчэй было выказываць усе, што праз доўгія гады было зачынена ў галовах сялянства цемнатой і бяспраўным палажэньнем. Пачалася работа над разьвіцьцём "простай мовы", каб беларус мог гаварыць аб усім па-беларуску: гэта - найлепшы спосаб выказываць свае думкі.

І паліліся мужычыя думкі ў вершах-песьнях, гутарках-казках, у пісьмах і карэспандэнцыях, друкаваных у беларускай газэце і кніжцы. Простыя, шчырыя словы народу прамовілі да душы і сэрца ўсіх, хто не загубіў здольнасьці разумець чужы боль і гора. Загнаная, абкіданая пагардай і асьмеяная родная мова разам зрабілася дарагой і мілай сэрцу ня толькі селяніну-землеробу, але і яго сыну інтэлігенту. І вось на нашых вачах родзіцца беларуская інтэлігенцыя: беларус, каторы зразумеў, хто ён такі, калі йшчэ хадзіў у сярмязе, ужо ня можа перастаць быць беларусам, хаця сярмягу замяніў на сурдут ці мундзір.

Ёсьць, праўда, людзі, каторыя даводзяць, быццам лічыць сябе беларусам і гаварыць па-беларуску можна толькі датуль, дакуль жывеш у мужыцкай хаце, у холадзе і голадзе, з жывёлай, парасятамі, курамі і т. д. Так думаюць розныя Саланевічы, каторым няўсмак пайшло нават тое, што ў беларускім тэатры і па-беларуску іграюць п'есы з жыцьця не мужыкоў, а шляхты! Калі ты інтэлігент, - кажуць яны, - дык будзь расейцам, палякам або чым толькі хочаш, але не беларусам!

Жыцьцё разьбівае ўсе хітрыя выдумкі ворагаў беларускага народу: спачатку зусім малая жменя народных інтэлігэнтаў з кожным днём расьце і здабывае большую сілу.

Ужо даўно падымаліся галасы гэтых інтэлігентаў і ў "Нашай Ніве", і шмат гдзе яшчэ, трэба чым баржджэй узяцца за выдаваньне месячніка ці іншага журнала, каб здаволіць патрэбы нацыянальна сьвядомых інтэлігентных беларусаў, каб яны маглі шырэй і свабадней выказываць свае думкі, разьбіраць і разьвіваць нашы