калыхваў памаленьку Паўлюковыя думкі і спакоіў яго душу. Паўлюк дастаў кісэт, падарунак жонкі, як яна яшчэ была дзяўчынай, люльку, выкрасіў агню і закурыў. Сіняваты дымок уздымаўся клубочкамі па сьвежым паветры і борзда прападаў, а разам з ім прападалі і трывожныя думкі Паўлюка. Цяпер Паўлюк быў спакоен, як чалавек, які цьвёрда, раз назаўсёды, пастанавіў сабе вядомую мэту.
А правучыць гада ня шкодзіць! — закончыў Паўлюк сваю раздуму аб Сучынскім і грозна пагнаў свайго коніка.
VI
Яшчэ за поўвярсты ад мястэчка Паўлюка сустрэла гандлярка з трыма пеўнямі пад пахай і запытала:
— Чалавек! можа маеш што на продаж?
Паўлюк толькі зірнуў, але нічога не сказаў. З усіх старон у мястэчка паўзьлі, як мурашкі, хурманкі і вязьлі розныя тавары. Усё места было ўжо ўстаўлена вазамі. Між гэтых вазоў прабіраўся Паўлюк да свайго зямляцтва. Там было ўжо многа мужчын і жонак з іх сяла. Залажыўшы ў кішэні рукі, з люлькаю ў зубох стаяўкаля сваіх саней Антось Дубок, голасна гаварыў, рагатаў раскацістым сьмехам і