Перайсці да зместу

Старонка:Выбраныя апавяданьні (Колас, 1926).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сабраўся ехаць. Неспакойна трохі было на сэрцы ў Паўлюка, дый злосьць яго стала праходзіць, і ён гатоў ужо быў плюнуць і на той воз дроў, што на каморы абярнуў яму аб’езчык, і на самога аб’езчыка. Але, як ён у той час выяжджаў са двара, жонка, выткнуўшыся з сяней, гаворыць да яго:

— Зайдзі, Паўлюк, у лясьніцтва і вазьмі асыгнату, бо скора ня будзе чым выпаліць у печы: скінулі-ж табе на каморы дровы.

Як шылам, парнулі Паўлюка гэтыя дровы.

— Але! гэта-ж я і забыўся, што дроў няма ні палена, — сказаў Паўлюк і ўзяўся за кішэню; абмацаў поўрубель, завязаны ў анучыну, той поўрубель, які назначаны быў споўніць такое важнае назначэньне. У другім вузельчыку ляжалі два злоты на крупы; саракоўка на тараны і селядцы; залатоўка на соль і газу; дзьве дзесяткі і чатыры грошы на вобмешку япручку і яшчэ некалькі медзякоў на тытун і запалкі.

А за што ўзяць асыгнату на дровы? Хіба за гэты поўрубель? Паўлюк на момант задумаўся, а потым сьцебануў пугаю каня і паехаў сярдзіты і недавольны. Зноў