ня зналі яго намовы. Не! калі рабіць, дык трэба зрабіць гладка, так, каб і камар носа не падтачыў.
А як зрабіць?
І зноў завярцеліся Паўлюковыя мазгі, пашлі выдумліваць хітрыя сеці, у якіх павінен быў заблытацца Сучынскі.
А каб проста падпаліць гада?
Што-ж? падпаліць ня штука, але ці хваціць розуму і хітрасьці схаваць канцы ў воду? Ды што ў яго ёсьць? Згарыць будынак, дык будынак скарбовы, на руку будзе скарбу: страхоўку возьмуць і яшчэ падзякуюць, а самога зловяць — і прашчай крама з таварамі! Паўлюку ўжо страшна стала, як успомніў, як білі і засудзілі за падпал Трахіма Скарача. Не! і гэта не гадзіцца. І яшчэ многа спосабаў перадумаў Паўлюк, ды ніводзін не здавольваў яго.
IV
Нічога ня прыдумаў Паўлюк за ўсю раніцу. І злосьць яго брала, што нічым не дапячэш Сучынскага. Але яму тут памог сусед, Сьцёпка Навой; памог зьнячэўку, і ў мысьлях ня маючы таго.
Гэта было ў панядзелак.
Прыходзіць да Паўлюка Сьцёпка пазычыць поўвасьміны. Затрымаўся трохі,