Перайсці да зместу

Старонка:Выбраныя апавяданьні (Колас, 1926).pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— А ты вазьмі сьцюдзёнай вады; там каля парога стаіць на палене, — радзіць Паўлюку жонка.

— Сьпі лепш! — сьцяўшы зубы, гаворыць Паўлюк.

Патрошку ў хаце ўсё заціхае, і салодкі сон усім замыкае вочы. Адны толькі насы зайгралі цяпер на ўсе галасы. Адзін нос тоненька высьвістваў:

— Э-ге! Э-ге!

Другі жаласна ныў, як малады каршун у гнязьдзе.

— Фю! Фю!

Нос самога Паўлюка йграў тоўста, з лёкатам і перабоямі, як бусел над маладымі бусьлянатамі. Так і відаць было, што гэтак можа йграць толькі гаспадарскі нос.

Паўлюк спаў, але і сплючы ня мог ён збавіцца ад праклятага палена. Прысьніўся яму сон. Здаецца, едзе ён з лесу, вязе дровы. Спатыкаецца Сучынскі, і Паўлюк, многа не гаворачы, падыходзіць да аб’езчыка і — трах яго па мордзе! Завязалася бойка. Пакаціліся яны абодва на зямлю, а аб’езчык, кідаючыся, наваліўся Паўлюку на ногі. Паўлюк хоча іх выслабаніць і ня можа: замест Сучынскага зрабіўся тоўсты кругляк. Паўлюк мардуецца, вырабляецца, спацеў увесь, робіць апо-