перарвалася, і зубы так застукалі, усё роўна як Марцін Паліваны прабаваў на вялікдзень моц яйца, зьбіраючыся гуляць у біткі.
А сыну здалося, што гэта нехта бразгае ў акяніцу. Ён падняў галаву і абпёрся на локці.
— Тата! — голасам, поўным перапалоху, аклікнуў цяпер сын бацьку, — нехта трасе акяніцу!
Ці з вялікага страху, ці ад гічаноў, што бацька еў на вячэру, толькі-ж у жываце ў яго як забурчыць! Як-бы хто ў трубу затрубіў!
— Ай! — нема загукаў на ўсю хату Мікалай, ды так страшна й дзіка, што сыну здалося, што ўжо бацьку душаць, і ён з свайго кутка як залякоча!
А бацьку чорт ведаё што здалося.
— Ай, тата!
— Г-г-гу!
І такі справілі кірмаш, што хата траслася.
Мікола ўсхапіўся з пасьцелі, як няпрытомны. Ён нічога ня помніў, звалок з ашостку жончыну спадніцу і накінуў яе на плечы. Бягучы да дзьвярэй, вырваў з коміна заткала і выскачыў на двор. Каля яго, уляпіўшыся за зрэбныя порткі, бег Міхаська. А на гэты час праходзіла тут