Перайсці да зместу

Старонка:Выбраныя апавяданьні (Колас, 1926).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

да, удзень Мікола даў храпака і выспаўся. «Трэба кінуць гэты паганы звычай спаць удзень», думаў ён і хаваў галаву пад коўдру, плюшчыў вочы, прабаваў нават храпці. Але, храпануўшы раз, ён спалохаўся свайго храпу і зараз-жа перастаў. Тымчасам сяло моўкла, ноч усё глыбей і цяжэй насядала на зямлю.

— Міхась! Міхаська!

— Га!

— Ты ўжо сьпіш, сынок?

— Сплю, — пачуўся з запечка голас Міхася.

— Можа-б ты, сынок, зьбегаў да цёткі ды паклікаў-бы матку? Скажы — тату нешта нядобра зрабілася.

— Ого! я баюся!

— Дурань ты! Чаго баяцца? Вось сказаў! — стаў бацька высьмейваць страхі сына, а сам увесь калоціцца ад страху.

— А як спаткаю ваўчыцу з чалавечаю галавой? — сказаў сын.

— Якую ваўчыцу? Што ты палцы Сасьніў, ці што?

— Сасьніў! Ці-ж ты ня чуў хіба?

— Дзе? Што? — спытаў бацька апаўшым голасам, а сам пачуў, як уся скура як-бы стала сьцягацца, каб вылужыць яго цела.