Перайсці да зместу

Старонка:Выбраныя апавяданьні (Колас, 1926).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЧОРТ

I

— Братка ты мой, Іван! Ты знаеш, як я цябе люблю! Ну, дай — пацалуемся! Во, гэтак!.. Назавеш ты Міхася сабакаю, лайдаком, калі пачуеш ад каго, што я табе кепска мысьлю.

— Братка ты мой, Міхаська! Забі мяне пярун, во тут, у гэту ночку, на гэтай дарозе, калі я ня люблю цябе. Дай і я цябе пацалую!

І сябры зноў сталі цалавацца.

Міхась і Іван — лясьнікі. Зашлі яны да цёткі Хрумы і трынкнулі, што называецца. А цяпер ішлі да дому.

— Не магу, братка, ісьці, — прызнаўся Іван.

— Дык што-ж мы будзем рабіць?

— Дай ляжам, паляжым.

— Ну, давай.

І яны ляглі.

— Што-ж мы будзем так ляжаць? — кажа Міхась. — Давай клясьці лясьнічага!

Іван замарматаў нешта пад нос і… заснуў.

— Ужо сьпіш? Уставай, пойдзем.

— Не магу, братка.