Перайсці да зместу

Старонка:Выбраныя апавяданьні (Колас, 1926).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ён звалок драбіны з дарогі і, апусьціўшы галаву, пашоў да дому. Падышоў ён з вярсту, бачыць — стаіць яго конь, зачапіўшыся лейцамі за корань.

— Конік ты мой, залаценькі! — закрычаў з радасьці Пятрусь і пацалаваў у самую мызу свайго худога мышака.

А потым пацалаваў Пятрусь зямлю і прысягнуў, што ніколі ня будзе піць гарэлкі.