Перайсці да зместу

Старонка:Выбраныя апавяданьні (Колас, 1926).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэта хатка заўсёды была паўнютка людзей. Там стаяў такі шум, крык і гоман, што аж глушыла. А раз зашоў у «Порт-Артур», то выйсьці адтуль ня так-то лёгка: ці мала там сустрэнеш добрых людзей?

— Не, не пайду! — сказаў Пятрусь.

— Чалавек! па чарцы!

— Няма, брат, часу — стаяў Пятрусь на сваім.

— Колькі там таго часу? Поўгадзіны, ня больш. Хадзем!

Пятрусь трохі ўпіраўся, але такі пашоў. «Чарку, дзьве — ня больш», думаў ідучы Пятрусь.

З «Порт-Артура» ён ішоў надта вясёлы і сьпяваў песьні.

III

Вечар быў хмуры. Ні зор, ні месяца.

Ускаціўшыся на воз, Пятрусь завязаў лейцы за аглабіцу і лёг.

Увесь сьвет, здавалася яму, скакаў лявоніху. Калі-ні-калі Пятрусь падымаў галаву, крычаў: «Но, малы!», цмокаў губамі і сьвістаў.

Конь ішоў памалу, як хацеў і кудою хацеў. Разоў некалькі зачапіў ён восьсю аб хвою і скінуў атосу. Калёсы стукаліся аб карэньне, плюхалі па гразі і каціліся бокам. Такім парадкам пракаціліся яны